Свет22

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае

«Далучэнне 1 студзеня 2027 года выключана. Гэта немагчыма», — сказаў канцлер Германіі.

Кір Стармер, Аляксандр Стуб, Уладзімір Зяленскі, Дональд Трамп, Эмамнуэль Макрон, Джорджа Мелоні, Фрыдрых Мерц, Марк Рутэ. Фота: Win McNamee / Getty Images

Канцлер Фрыдрых Мерц заявіў, што лічыць немагчымым як мага хутчэйшае ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз, піша «Еўрапейская праўда».

Канцлер пасля кансультацый паміж лідарамі СДПГ і ХДС/ХСС у канцылярыі ў Берліне пракаментаваў дату, да якой, як настойваюць украінскія высокапасадоўцы, Украіна павінна стаць членам ЕС, назваўшы гэта «немагчымым».

«Далучэнне 1 студзеня 2027 года выключана. Гэта немагчыма», — сказаў Мерц.

Ён патлумачыў, што кожная краіна, якая жадае ўступіць у ЕС, павінна адпавядаць капенгагенскім крытэрыям. А гэты працэс, як правіла, займае некалькі гадоў. У той жа час Мерц падкрэсліў, што для Украіны важна мець перспектыву, якая пракладзе шлях да ўступлення, аднак гэта доўгатэрміновы працэс.

«Мы можам паступова набліжаць Украіну да Еўрапейскага саюза. Гэта заўсёды магчыма, але настолькі хуткае далучэнне проста немэтазгоднае», — растлумачыў канцлер.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Ёхан Вадэфуль назваў перспектыву Украіны ў ЕС вырашальным унёскам у забеспячэнне будучага мірнага ўрэгулявання і ў архітэктуру бяспекі ў Еўропе.

Пры гэтым Вадэфуль выразна даў зразумець, што для Кіева не можа быць ніякіх перспектыў скарачэнняў у працэсе далучэння.

Уладзімір Зяленскі 25 студзеня заявіў, што ў дакуменце аб гарантыях бяспекі з еўрапейскімі саюзнікамі павінна быць замацаваная дата далучэння Украіны да ЕС — 2027 год.

Каментары2

  • Зла не хапае
    29.01.2026
    Мразотнiк! На Мiратворац яго разам з Трампам! Выштурхнуць Нямеччыну з Еўразвязу разам з Венгрыяй i Славакiяй! Трэба яшча расцi i расцi над сабой ў маральным плане, каб знаходзiцца побач з такiмi эталонамi дэмакратыi i падтрымкi Свяшчэннай Украiны, як Лiтва i Эстонiя!
  • Sad Sad Story
    29.01.2026
    Уступленне немагчымае, з грашыма праблемы, ракет не дадзім, гарантыі бяспекі пазней...
    Што? Украіны ўжо няма? Якая трагедыя. Вельмі шкада. Рухаемся далей.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць