Свет11

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек

Мінімум 5 000 чалавек загінулі падчас пратэстаў у Іране, у тым ліку каля 500 супрацоўнікаў сіл бяспекі, паведаміў ананімна іранскі чыноўнік агенцтву Reuters.

Пратэстоўцы падпалілі фатаграфію аяталы Алі Хаменеі ля будынка амбасады Ірана ў Лондане, 12 студзеня 2026 года. Фота: AP Photo/Alastair Grant

Ён таксама адзначыў, што адны з самых жорсткіх сутыкненняў і найбольшая колькасць смерцяў зафіксаваны ў курдскіх раёнах на паўночным захадзе Ірана.

Той чыноўнік абвінаваціў «тэрарыстаў і ўзброеных пагромшчыкаў» у забойстве «невінаватых іранцаў».

Нагадаем, днямі вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ўпершыню публічна прызнаў, што падчас масавых пратэстаў у краіне загінулі тысячы людзей. Пры гэтым ён усклаў адказнасць за падзеі на ЗША і Ізраіль, абвінаваціўшы іх у падбухторванні народных выступленняў, асобна згадаўшы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня 2025 года. У пачатку студзеня яны дасягнулі найбольшага маштабу: масавыя выступленні ахапілі амаль усе правінцыі, мільёны людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваннямі звяржэння рэжыму. Найбольш жорсткія сутыкненні адбыліся з 8 па 12 студзеня, калі сілы бяспекі, паводле розных ацэнак, забілі ад некалькіх тысяч да дзясяткаў тысяч чалавек.

Пасля хвалі рэпрэсій актыўнасць пратэстаў значна знізілася: у гарадах з’явіліся ўзброеныя патрулі, а інфармацыя з краіны амаль перастала паступаць. На фоне гэтых падзей ЗША разглядалі магчымасць ваеннага ўдару па Іране, аднак пазней Трамп адмовіўся ад такога кроку, заявіўшы, што атрымаў запэўненні аб спыненні масавых забойстваў.

Каментары1

  • Цяпер
    18.01.2026
    Людзей чакае Пагром

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць