Грамадства66

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усё пачалося з чата, створанага ў каранавірусныя часы.

Канцэрт у Палацы Рэспублікі. Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by. 

«Наша Ніва» раней пісала пра шэраг затрыманняў у канцэртнай сферы. Спачатку стала вядома пра дырэктара Палаца Рэспублікі Максіма Прыхадоўскага. Таксама ў СІЗА апынуліся кіраўнікі івэнт-кампаній — Ілля Піятроўскі з Blackout Studio і Аляксандр Манышаў — арганізатар канцэртаў, які мае дачыненне да агенцтваў «Атам Інтэртэйнмэнт» і «Анбрэйкбл», што абслугоўвалі пралукашэнкаўскія мерапрыемствы. Рукі сілавікоў дабраліся і да кіраўніцтва Kvitki.by.

Цяпер стала зразумела, па якім спісе ішлі сілавікі для затрымання.

Падзеі з арыштамі звязаныя з прызнаннем экстрэмісцкім фармаваннем тэлеграм-чата «Орг BY».

Сярод тых, хто меў да яго дачыненне, па версіі КДБ, акурат Аляксандр Касінскі, які быў дырэктарам Kvitki.by. Як нам ананімна распавёў адзін з удзельнікаў таго чаціка, які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі, «Орг BY» быў створаны ў першай палове 2020 года, выключна для каардынацыі працы прафесіяналамі сферы. На двары быў кавід, правілы гульні на рынку кардынальна змяняліся.

«Там мы проста дзяліліся працоўным досведам, нешта маглі адзін аднаму параіць. Нічога «экстрэмісцкага» ў чаце дакладна не было, было ўсё пра Беларусь, пра будучыню, пра нейкі пазітыў яшчэ», — расказвае суразмоўца. Сам ён таксама меў дачыненне да арганізацыі канцэртаў, яго дадалі ў чат «Орг BY» у 2020 годзе. Прыблізна ў 2021‑м усе дыялогі там скончыліся.

Чат знайшлі на тэлефоне ў аднаго з канцэртнікаў. І гэта стала падставай наведацца да іншых удзельнікаў, якія заставаліся ў Беларусі і былі ідэнтыфікаваныя. Падчас праверак людзей некаторым дадаваліся і іншыя абвінавачванні, напрыклад, у карупцыі.

«Кіраўніцтва Kvitki.by ужо на волі, бо пачало супрацоўнічаць са следствам. А вось той жа Ілля Піятроўскі з Blackout Studio яшчэ сядзіць. Вину ён не хоча прызнаваць. Хаця нібыта ён мог выйсці пад заклад і быць ужо дома», — расказала «Нашай Ніве» знаёмая з сітуацыяй крыніца.

Як нам расказаў яшчэ адзін чалавек са сферы, за кратамі знаходзіцца і іншы прадстаўнік Blackout Studio Валер Калеснікаў. На нейкі час яны нават перасекліся ў зняволенні з Аляксандрам Манышавым з «Атам Інтэртэйнмэнт» — мяркуецца, што ў мэтах пачуць ад іх нейкую дадатковую інфармацыю, калі яны разгаворацца.

Для Blackout Studio гэта, дарэчы, ужо далёка не першы штрых у крымінальнай біяграфіі. Так, у 2021 годзе за карупцыю быў асуджаны былы дырэктар «Мінскканцэрта» Андрэй Мікуцэвіч. Мужчына браў грошы за афармленне дамоваў на аказанне паслуг без правядзення канкурэнтных працэдур закупаў. Адным з тых, хто заплаціў яму хабар, быў дырэктар Blackout Studio.

Што тычыцца кіраўніка Палаца Рэспублікі Максіма Прыхадоўскага, на працоўным месцы ён дагэтуль адсутнічае, хаця па-ранейшаму пазначаны як дырэктар на афіцыйным сайце. Аляксандр Манышаў жа стабільна не анлайн ад пачатку верасня.

Каментары6

  • ))
    22.09.2025
    Посадив данных персонажей, Лука изменил сам себе. Эти люди , как ни крути, помогали ему делать пропагандистскую картинку. А это значит, что на этом фронте лукавой обороны обозначилась брешь, которой неприминут воспоьзоваться его идеологические противники, но при одном условии, что если у них хватит ума и способностей.
  • Займальная анамастыка
    22.09.2025
    Cамі ж назваліся "стратай свядомасці", ды вось
  • Nn
    22.09.2025
    "Родина мать зовёт молодых -
    "воевать и умирать за деда Лукошенко

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць