У Беларусі з’явіўся мабільны дадатак «Я_ОК», які дазваляе маніторыць стан і бяспеку родных, што жывуць адныя ці на адлегласці. Яго распрацавала кампанія-рэзідэнт ПВТ «АМІС-АйЦі», піша выданне Devby.io.

З дапамогай сэрвісу можна даведацца, што з пажылым сваяком, адзінокім чалавекам ці чалавекам з хранічным захворваннем усё ў парадку, а пры неабходнасці — хутка атрымаць сігнал і дзейнічаць.
Карыстальніку трэба двойчы на дзень націснуць адну кнопку для пацвярджэння, што ўсё добра. Калі ў вызначаны час адзнака не паступіла, праграма аўтаматычна адпраўляе апавяшчэнне (пуш, смс ці мэйл) давернай асобе — сваяку, сябру, суседу ці сацработніку. Сервіс не павінен ствараць адчування татальнага кантролю, але выконваць функцыю «ціхага страхавання»: чалавек захоўвае самастойнасць, а блізкія — спакой.
Распрацоўшчыкі ўлічылі асаблівасці мэтавай аўдыторыі — людзей старэйшага пакалення і тых, у каго не заўсёды ёсць доступ да сучасных прылад і стабільнага інтэрнэту. Дадатак падтрымліваюць нават не самыя сучасныя прылады, а пры адсутнасці ці нестабільнасці інтэрнэт-злучэння сістэма аўтаматычна пераключаецца на смс і працягвае адпраўку да паспяховай дастаўкі апавяшчэння. Доступ да спіса кантактаў не патрэбны — дастаткова адзін раз пазначыць нумар тэлефона ці пошту даверанай асобы.
«Распрацоўка дэманструе, як ІТ-рашэнні могуць адказваць на канкрэтныя сацыяльныя выклікі: старэнне насельніцтва, павелічэнне колькасці адзінокіх людзей, патрэбу ў дыстанцыйнай апецы без уварвання ў асабістую прастору», — адзначаюць у ПВТ.
Каментары
Так што гэта "разработка" звычайны пук у атмасферу.