Вайна55

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі

На вайне з Украінай загінуў грамадзянін Польшчы, былы вайсковец і былы паліцэйскі Ежы Тыц. Пра яго гібель паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале ўрада Курскай вобласці.

Ежы Тыц, былы артылерыст і экс-паліцэйскі, быў кіраўніком мемарыяльнага таварыства «Курск» у Польшчы, што займалася аднаўленнем манументаў і воінскіх пахаванняў савецкіх салдат часоў Другой сусветнай вайны.

Ён казаў, што заўсёды цікавіўся ваеннай гісторыяй і скончыў ваеннае вучылішча. Паводле яго слоў, пакінуў армію ў 1989 годзе. «Я ніколі не служыў у НАТА, чым вельмі ганаруся», — гаварыў ён. Тыц пайшоў у паліцыю, а таксама займаўся барацьбой, паводле яго азначэння, «з фальсіфікацыяй гісторыі, знішчэннем помнікаў, вайной супраць мёртвых».

Апошнія гады ён пражываў у Расіі. У 2020 годзе ад Сяргея Шайгу атрымаў медаль «Памяці абаронцаў Айчыны».

З пачаткам поўнамаштабнай вайны з Украінай Ежы Тыц ваяваў на баку Расіі, узяў сабе пазыўны «Зыгмунт». 

Каментары5

  • Jacek
    22.09.2025
    Вось за што люблю палякаў, якія на ганку крамы папіваюць піва / віно / Soplicu, што яны ніколі ня будуць займацца такім глупствам, як гэты ваяка. І будуць доўга жыць і радаваць наведвальнікаў крамаў сваімі показкамі.
  • Максим Дизайнер
    22.09.2025
    Jacek, Да, пока в вашем колхозе лет 15 гребли приличных людей с банкой пива на улице, а вы прычмокивали хрюканиной из Эврааопта и хвастались "зато чысценька".
  • Jacek
    22.09.2025
    Максим Дизайнер, так, як раз мяне і граблі. Таму ўжо за Бугам.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць