Свет22

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы

З завяршэннем узвядзення цэнтральнай вежы Ісуса Хрыста, якую плануецца скончыць да канца 2025 ці пачатку 2026 года, вышыня будынка дасягне 172 метраў, што перасягне вышыню 162‑метровага кафедральнага сабора ў нямецкімі Ульме, паведамляе Euronews.

Фота: AP

Генеральны дырэктар базілікі Ксаўер Марцінес паведаміў, што вежа будзе завершаная паэтапна ў найбліжэйшыя месяцы. На вяршыні будзе ўсталяваны крыж, які атачаюць пяць іншых вежаў: адна прысвечаная Дзеве Марыі, а чатыры меншыя — у гонар евангелістаў.

Хоць работы над фасадамі і ўнутраным аздабленнем працягнуцца яшчэ некалькі гадоў, кіраўнік будаўніцтва Эстэве Кампс адзначыў, што мэта — завяршыць асноўныя работы па ўзвядзенні храма прыблізна за дзесяць гадоў.

У 2026 годзе споўніцца сто гадоў з дня смерці архітэктара Антоніа Гаўдзі, які памёр у 1926 годзе пасля траўмы, атрыманай у выніку наезду трамвая. Да гэтай гадавіны Саграда Фамілья арганізуе мерапрыемствы ў гонар яго архітэктурнай спадчыны, уключаючы ўрачыстую імшу 10 чэрвеня, на якую запрошаны Папа Леў XIV. Менавіта Гаўдзі яшчэ ў XIX стагоддзі пачаў будаваць гэты храм.

Нядаўна на месца паступілі элементы, якія ўтвараюць ядро крыжа вежы Ісуса Хрыста. Гэты элемент стане злучальным пунктам паміж плячыма крыжа і дазволіць праз унутраныя сходы ўздымацца на вяршыню базілікі.

Нарожны камень пад будаўніцтва Саграда Фамілья быў закладзены ў 1882 годзе. З таго часу работы працягваюцца дзякуючы ахвяраванням і даходам ад турызму. У 2024 годзе храм наведалі 4,9 мільёна чалавек, з якіх 15% прыбылі з ЗША.

Каментары2

  • Жвір
    22.09.2025
    Гаўдзі шмат дзе адзначыўся, у Еўропе плойма аб'ектаў сваім завершаным выглядам абавязаныя гэтаму архітэктару. Самы цікавы, на мой погляд, гэта пальмскі кафедральны сабор. Закладзены ў 13 стагоддзі будаваўся каля 300 гадоў, але ў час глябальнай рэканструкцыі над ім папрацаваў Гаўдзі. Адзін з самых прыгожых (на мой погляд самы прыгожы) гатычных сабораў еўропы,
  • Адчуйце розніцу
    22.09.2025
    У Еўропе вялікія касцёлы, а ў Беларусі вялікія Леніны.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку68

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі9

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам12

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку68

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць