Усяго патроху3636

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз

Крысціна Сушчэня — вядучая СТБ і твар БСБ Банка — падзялілася абурэннем у інстаграме. Гэтым разам яна вырашыла звярнуцца па дапамогу ў міліцыю.

Крысціна Сушчэня. Фота з яе інстаграма

Крысціна распавяла, што ўчора нехта намаляваў на яе машыне мужчынскі палавы орган. Кажа, што шалёна раззлавалася, калі пабачыла шэдэўр.

— Я падыходжу да машыны і бачу на шкле вялізны малюнак мужчынскага палавога органа. Не першы раз такое «мастацтва», почырк я пазнала. Гэта значыць, тыя самыя дзеці. Я пачынаю гэта выціраць і тут заўважаю сляды ад красовак на заднім бамперы.

Пасля гэтага Крысціна вырашыла агледзець дах і знайшла там адбіткі рук, а яшчэ драпіны — вядучая думае, што іх спецыяльна зрабілі ключамі.

— Я была ў шаленстве. Па памеры слядоў зразумела, што гэта было дзіця. Я не разумею, што ў галаве ў чалавека, які гэта рабіў.

Вядучая напісала заяву ў міліцыю — бо адбылося такое ўжо другі раз і яна баіцца, каб не адбылося трэці. Яна спадзяецца, што сілавікі змогуць знайсці дзяцей. Але адзначае, што пад камеры назірання яе парковачнае месца не трапляе.

Крысціна мае страхоўку, але не хоча кожны раз матацца зафарбоўваць пашкоджанні. Таму хоча вырашыць праблему глабальна.

Зараз Крысціна Сушчэня знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Паралельна здымаецца ў рэкламе і стала афіцыйным тварам БСБ Банка.

У тэлевізар Крысціна трапіла раней, чым паступіла на факультэт журналістыкі БДУ. Да дэкрэта яна вяла на СТБ навіны, а таксама ток-шоу «Вялікі горад» і «Кропкі над і».

Дарэчы, у 2020 годзе Крысціна (тады яшчэ Федаровіч) ледзь не выйшла замуж за «чалавека-баяна» Віталя Варанко. Артыст, які ў той час прысвяціў песню Лукашэнку, зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца ўсяго праз тры месяцы пасля знаёмства ў інстаграме.

Крысціна Сушчэня (Федаровіч) і Віталь Варанко. Фота: kp.ru

Адбылося ўсё ў навагоднюю ноч — Віталь знайшоў заручальны пярсцёнак у выглядзе кароны (з трыма дыяментамі) і пачуў «Так!».

Той самы пярсцёнак. Фота: kp.ru

«Камсамольская праўда», якая актыўна асвятляла гэту гісторыю кахання, падкрэслівала, што Крысціна з вельмі багатай сям’і. Летась, напрыклад, Крысціна запрасіла спяваць на свой дзень нараджэння расійскага артыста Дзмітрыя Малікава.

Але ж у выніку Крысціна і Віталь разышліся.

У хуткім часе дзяўчына выйшла замуж за Яўгена Сушчэню. Цяпер ён вядзе блог у інстаграме як касмолаг і агучвае там самыя дзіўныя канспіралагічныя тэорыі. Ён, напрыклад, сцвярджае, што чалавек, які заблукаў у лесе, крычыць «Агоў!», таму што гэтае слова гарманізуе прастору вакол яго. Сябе мужчына сціпла называе «яўГЕНІЙ з нараджэння».

Цяпер у пары напружаныя адносіны — пра гэта Крысціна расказвала ў сваім блогу. А пасля ўвогуле выдаліла ўсе сумесныя фота з мужам з інстаграма.

Муж тэлевядучай Яўген Сушчэня. Скрыншот відэа ў інстаграме

Каментары36

  • Шляхцич Завальня
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Божечки-кошечки
    24.04.2026
    Какая прекрасная семья, очень подходят друг другу. Прочитал статью - и сразу так пространство вокруг меня гармонизировалось, что сразу тоже захотелось пенис нарисовать
  • Ну-ну
    24.04.2026
    Які ж гэта шэдэўр? Шэдэўр быў бы, калі б прапагандыстцы намалявалі два-тры, ды яшчэ якой-небудзь асабліва ўстойлівай фарбай.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць