Грамадства33

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку

Па інфармацыі пракуратуры, мужчына хварэе на псіхічны разлад і перакананы, што яго паўсюль пераследуюць «дэманы». У той дзень ён прыйшоў да храма і паводзіў сябе вельмі агрэсіўна, піша выданне «Белка».

Фота ілюстрацыйнае

Святар, які разам з вернікамі парадкаваў тэрыторыю каля храма, папрасіў мужчыну, які нецэнзурна лаяўся, супакоіцца. Аднак той раптоўна напаў на яго — схапіў за бараду і пачаў біць. Калі ж на дапамогу прыйшоў памочнік бацюшкі па гаспадарцы, то яму таксама дасталася.

Пасля гэтага нападнік уцёк, але яго хутка знайшлі супрацоўнікі міліцыі.

Высветлілася, што праблемы з псіхічным здароўем у яго былі і раней. Ён ужо здзяйсняў небяспечныя дзеянні: падпаліў машыну жонкі, бо лічыў, што там знаходзяцца дэманы, а таксама выкідаў рэчы з дому, думаючы, што гэтым «ачышчае» жыллё ад злых сіл.

У дзень здарэння ён таксама паводзіў сябе неадэкватна — выносіў з дому пабытовыя рэчы і адзенне, якія лічыў «заражанымі», а пасля пайшоў да царквы.

Пасля затрымання мужчыну змясцілі ў псіхіятрычную ўстанову, дзе пацвердзілі наяўнасць разладу. Нягледзячы на гэта, яму выстаўлена абвінавачанне ў асабліва злосным хуліганстве. Канчатковае рашэнне аб пакаранні прыме суд.

Каментары3

  • Федзя
    24.04.2026
    Ну на счет РПЦ он все же прав.🤔
  • Арбітр
    25.04.2026
    Жадаю поспехаў абедзвюм камандам!
  • Ваш выход
    26.04.2026
    Ждём третьего соперника. Или все РКЦ-шники недовольны заявлением Папы про гомосексуальные браки?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць