Спорт

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

У фрыстайлісткі, што выйграла Алімпіяду ў 2018 годзе і заваявала срэбра на Зімовых Алімпійскіх гульнях у 2022 годзе, у інстаграме 12 тысяч падпісчыкаў. Як яна камунікуе з імі, Ганна расказала ў інтэрв'ю для Onliner.by.

Фота: Sport.onliner.by

«Калі ёсць час, гляджу рылсы, трэнды, публікую допісы — паказваю і сваё жыццё, і спорт. Можам нават паглядзець статыстыку… (праходзіць крыху часу). У сярэднім каля пяці гадзін у дзень.

— Нічога сабе!

— Не разумею, адкуль такая лічба. Магчыма, таму што манцірую і публікую відэа — я ўсё раблю сама.

— Фанаты ніколі не абрывалі твой Instagram?

— Былі такія, хто пісаў пастаянна — быццам дзённік вялі. Але я іх хутка блакавала, бо надакучвалі. Калі ж людзі паводзяць сябе адэкватна і не выходзяць за межы, я заўсёды адказваю. Гэта нескладана. На шчасце, у асноўным трапляюцца нармальныя людзі, без дзічы. Дарэчы, нядаўна ў мяне спыталі: «А табе пішуць негатыўныя каментарыі?» Я адказала: «Нават калі пішуць, навошта мне іх чытаць?» Навошта засмучацца з-за меркавання чалавека, які ў фрыстайле не разбіраецца? Ды і даказваць камусьці нешта я не збіраюся.

— Ці дапамагаюць сацсеткі пераключыць увагу?

— Не ведаю. Калі верыць Instagram, ва ўсіх ідэальнае жыццё. А потым сустракаеш чалавека — і ў яго ўсё наадварот. Сацсеткі не заўсёды дапамагаюць расслабіцца. Лепш паслухаць цікавы падкаст або памедытаваць — гэта куды больш карысна, чым гартаць рылсы, — дадала яна.

На Алімпіядзе-2026 Ганна заняла восьмае месца, але плануе выступаць і далей.

«Я хачу добра адкатаць наступныя сезоны, вярнуцца на Алімпіяду і зрабіць усё дзеля медаля. Паўтаруся, у мяне незакрыты гештальт. У мяне няма пытанняў ні да сябе, ні да трэнераў — мы ўсё зрабілі так, як трэба. Але мне проста не далі магчымасці пазмагацца [за ўзнагароды], і гэта мяне не задавальняе. Перагортваем старонку і працуем далей», — кажа дзяўчына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць