Грамадства44

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах

43‑гадовы Вячаслаў Ванславовіч працаваў у беларускім прадстаўніцтве буйной нідэрландскай кампаніі APH Group. Яго арыштавалі і абвясцілі тэрарыстам.

Вячаслаў Ванславовіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мінчуку Вячаславу Ванславовічу 43 гады. У 2005 годзе ён скончыў эканоміка-прававы факультэт Беларускага інстытута правазнаўства па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».

У свой час мужчына спрабаваў займацца ўласным бізнэсам — меў статус індывідуальнага прадпрымальніка і гандляваў легкавымі аўтамабілямі, але ў 2016 годзе ягонае ІП было ліквідавана праз неажыццяўленне дзейнасці.

Апошнім часам Вячаслаў працаваў менеджарам па продажах у беларускім філіяле APH Group, адным з найбуйнейшых сусветных дылераў сельскагаспадарчай тэхнікі.

Да затрымання ён вёў актыўнае жыццё, займаўся спортам і падарожнічаў. Падобна, мужчыну затрымалі адразу па вяртанні ў Беларусь.

Арыштавалі Вячаслава вясной ці летам 2025 года і змясцілі ў СІЗА. Яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе адразу па шасці крымінальных артыкулах. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).

Цяпер мужчына адбывае пакаранне ў калоніі. Сутнасць справы невядомая, але калі меркаваць па артыкулах, то Вячаслава судзілі за каментары ці допісы ў сацсетках.

Нядаўна яго ўнеслі ў спісы экстрэмістаў і тэрарыстаў, якія вядуць беларускія сілавікі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Бывший политический заключённый
    24.04.2026
    Another one bites the dust, "работал менеджером по продажам в белорусском филиале APH Group".

    Жил и работал в Минске.
    Большинство до сих пор не в курсе, что за комментарии в тюрьму бросают.
  • Me not read good
    24.04.2026
    Бывший политический заключённый, напэўна так, не зразумеў, проста ў навіне было "мужчыну затрымалі адразу па вяртанні", пагэтуль я так і падумаў
  • Бывший политический заключённый
    24.04.2026
    Me not read good, ён наўпрост наведваў розныя краіны, бо, відавочна, няблага зарабляў.
    Добра, што мы паразумелі адзін аднаго.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць