Свет22

Прэм'ер Даніі: ЕС трэба пераўзброіцца за гэтыя пяць гадоў

Да канца гэтага дзесяцігоддзя РФ можа прадстаўляць сабой «сапраўдную небяспеку» для Еўрасаюза, таму ў Еўропе і ва Украіне неабходна нарасціць абаронную прамысловасць цягам пяці гадоў, заявіла прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен.

Фота: Pascal Bastien / AP

У аўторак, 8 ліпеня, яна выступіла ў Еўрапарламенце з нагоды пачатку шасцімесячнага старшынства Даніі ў Радзе ЕС, піша Deutsche Welle. 

Фрэдэрыксен выказала шкадаванне з нагоды таго, што ЕС за апошнія 30 гадоў скарачаў абаронныя выдаткі. Паводле слоў палітыка, гэта было «вялізнай памылкай». У ЕС баяцца, што Уладзімір Пуцін неўзабаве можа паспрабаваць «праверыць» дзеянне Артыкула 5 Паўночнаатлантычнай дамовы — аб тым, што напад на аднаго чальца НАТА будзе лічыцца нападам на ўсіх чальцоў альянсу.

«Умацаванне абароннай прамысловасці Еўропы — гэта абсалютны прыярытэт, і мы павінны быць здольныя абараніць сябе не пазней за 2030 год, — падкрэсліла Метэ Фрэдэрыксен у сваёй прамове.

— Ніколі зноў Еўропа не павінна аказацца ў становішчы, калі мы не можам абараніць сябе».

«Гатоўнасць-2030» — план пераўзбраення Еўропы

У «Белай кнізе» па аператыўнай гатоўнасці еўрапейскай абароны на перыяд да 2030 года адзначаецца, што РФ у бліжэйшай будучыні застанецца «фундаментальнай пагрозай» для бяспекі Еўропы. Ва ўмовах пагрозы расійскай агрэсіі Еўракамісія падрыхтавала новы план бяспекі пад назвай «Гатоўнасць-2030». Ён прадугледжвае, што дзяржавы Еўрасаюза цягам наступных пяці гадоў выдаткуюць на абарону 1,25 трыльёна даляраў.

Прыярытэты ў выдатках уключаюць закупку сістэм ППА і СПА, артылерыі, боепрыпасаў, дронаў, абсталявання для кібер– і радыёэлектроннай вайны. Акрамя таго, план прадугледжвае развіццё абароннай прамысловасці Украіны.

На сённяшні дзень краіна вырабляе ўзбраенні хутчэй і танней, чым гэта робяць у ЕС, акрамя таго, у Кіеве абяцаюць павялічыць вытворчыя магутнасці на 40 працэнтаў пры ўмове еўрапейскіх інвестыцый.

Каментары2

  • Скептык
    09.07.2025
    Пакуль адныя размовы, а трэба было пачынаць у 2014.
    "Прыярытэты ў выдатках уключаюць закупку"
    Абарона суверэннасці - гэта мець уласныя заводы зброі нягледзячы на кошты. А не закупка на базары.
    "На сённяшні дзень краіна вырабляе ўзбраенні хутчэй і танней, чым гэта робяць у ЕС"
    Ага, а за 2024 год украінскі ВПК выканаў уласную ўнутраную замову на 55%. Пры гэтым, што былі грошы. Калі яны сабе на справу выжывання не могуць зброі выпусціць, то што там хоча Еўропа купляць ва Ўкраіны?
    Карацей, лухта поўная, ніякіх рэалістычных планаў
  • Эхма
    09.07.2025
    Если боевые действия на Украине благодаря поддержке Запада продлятся ещё 5 лет, её мужское население будет почти уничтожено. И вот кому это надо?

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча27

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі3

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць