Грамадства22

Лагістычныя кампаніі знайшлі альтэрнатыву закрытай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю

Закрыццё польска-беларускай мяжы запатрабавала ад лагістычных кампаній хуткай перастройкі маршрутаў. Некаторыя кампаніі часова сталі выкарыстоўваць схему, звязаную з перавозкай загружаных прычэпаў на чыгуначных пляцоўках, распавялі Most у адной з кампаній-перавозчыкаў.

Фота: Most

Таксама такую схему абмяркоўваюць і ў Facebook-групах транспартнікаў.

— Па маршруце руху цягніка ёсць грузавыя тэрміналы. Да такога тэрмінала — у Коўне, Лодзі, Дуйсбургу — пад’яжджае загружаная машына з прычэпам. Адчапляе прычэп, ён грузіцца на спецыяльны вагон — і тавар паехаў на Усход. Чыгуначная мяжа Літва — Беларусь адкрыта і працуе, — распавяла крыніца ў транспартна-лагістычнай кампаніі.

Такі шлях выкарыстоўваюць перадусім кампаніі і грузаадпраўнікі, для якіх важна зэканоміць час. З-за закрыцця польска-беларускай мяжы чэргі фур на іншых мяжах ЕС з Беларуссю і Расіяй выраслі.

— У чыгуначнай пляцоўкі няма рэжыму працы і адпачынку вадзіцеля, няма чаргі на мяжы, — тлумачыць суразмоўца.

Такі шлях дазваляе часова змяніць лагістыку толькі для часткі маршруту, а затым зноў прыцягнуць прычэп да цягача. Акрамя таго, ён пазбаўляе ад складаных арганізацыйных выдаткаў, звязаных з кантэйнернымі перавозкамі: не ўсюды ёсць кантэйнерны тэрмінал, ды і арэнда кантэйнера патрабуе грошай.

Суразмоўца не чуў, каб такі незвычайны шлях актыўна выкарыстоўвалі раней. Але цяпер ён набывае папулярнасць.

Каментары2

  • Жора
    18.09.2025
    Шах і мат, санкцыёншчыкі. А вось людзям, пасажыра-плыні, свінню добрую падклалі.
  • Лагіст з ДойчэБану
    18.09.2025
    Ніц ня бэндзе, панове. Бо ў вас няма адмысловых паўпрычэпаў для інтэрмадальных перавозак. Да таго ж, вольных жд платформаў пад адмысловыя інтэрмадальныя паўпрычэпы вы таксама ня знойдзеце.
    Гэтыя платформы будуюцца пад адмысловыя лагістычныя праекты і дзеля шматгадовай стабільнай працы.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць