Свет1818

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць

Паводле інфармацыі выдання The Wall Street Journal, атрыманай ад неназваных еўрапейскіх дыпламатаў, паміж ЗША і Еўрапейскім Саюзам узніклі рознагалоссі адносна ўзмацнення санкцый супраць Расіі. Спачатку еўрапейскія краіны спрабавалі націснуць на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб ён падтрымаў больш жорсткія абмежаванні. Аднак Трамп вывернуў сітуацыю ў іншы бок і заклікаў Еўропу адмовіцца ад закупак расійскай нафты, а таксама ўвесці мытныя пошліны супраць Індыі і Кітая.

Урсула фон дэр Ляен і Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Еўрапейскія лідары пакуль адклалі новы, ужо 19‑ы пакет санкцый, каб узгадніць, як зрабіць яго больш эфектыўным. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што новыя абмежаванні павінны закрануць банкаўскую сферу Расіі, яе крыптавалютны і энергетычны рынкі.

Трамп жа прапанаваў выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы, якія захоўваюцца ў Бельгіі, для дапамогі Украіне. Пытанне выкарыстання гэтых актываў у Еўропе ўжо абмяркоўваецца, хоць раней краіны ЕС баяліся, што такі крок пашкодзіць рэпутацыі гэтага аб'яднання.

Сітуацыя паказвае, што пасля таго, як ЗША спынілі прамую вайсковую дапамогу Украіне, Еўропа сутыкнулася з цяжкасцямі ў каардынацыі сваёй палітыкі адносна Расіі. Ранейшыя пакеты санкцый не здолелі істотна аслабіць расійскую ваенную машыну, а абяцаная закупка амерыканскай зброі для падтрымкі Кіева зацягваецца. Акрамя таго, шэраг краін ЕС па-ранейшаму залежаць ад расійскай нафты і газу.

Дыпламаты ЕС лічаць, што Трамп выстаўляе ўмовы, якія Еўропа ўсё адно не можа выканаць. Так ён можа пазбегнуць неабходнасці ўзмацняць уласны ціск на Расію.

Поўная адмова ад расійскай нафты і санкцыі супраць Індыі і Кітая выглядаюць надзвычай складанымі для ЕС. Фон дэр Ляен настойвае на тым, каб адмовіцца ад закупкі расійскіх энергарэсурсаў да 2027 года, аднак гэтаму могуць перашкодзіць Венгрыя і Славакія. Пры гэтым адзначаецца, што асабістыя сувязі прэм’ера Венгрыі Віктара Орбана з Трампам могуць зрабіць яго больш уразлівым да амерыканскага ціску.

WSJ падкрэслівае, што праблема закранае не толькі невялікія краіны ЕС. Францыя, Германія і Італія таксама працягваюць купляць расійскія энергарэсурсы.

У дадатак да гэтага Еўропа адхіліла ідэю выкарыстання мытных пошлін супраць Індыі і Кітая, аддаючы перавагу індывідуальным санкцыям супраць кампаній і асобаў, якія абыходзяць абмежаванні.

У новым пакеце санкцый могуць апынуцца некалькі кітайскіх кампаній. Раней ЕС увёў санкцыі супраць аднаго буйнага індыйскага нафтаперапрацоўчага завода, але шырэйшыя меры супраць Індыі малаверагодныя, паколькі Брусель, наадварот, імкнецца заключыць з ёй пагадненне аб свабодным гандлі.

Каментары18

  • Падтрымліваю
    17.09.2025
    Трамп жа прапанаваў выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы, якія захоўваюцца ў Бельгіі, для дапамогі Украіне. /
    Падтрымліваю!
    А што, Еўропа супраць?
  • Еўропа ніяк не прачнецца
    17.09.2025
    Дыпламаты ЕС лічаць, што Трамп выстаўляе ўмовы, якія Еўропа ўсё адно не можа выканаць./
    Можа. Калі захоча. Проста яна не хоча. Вось і ўсё.
    Ужо дроны расейскія паляцелі на Еўропу, а яна ўсё ніяк не чухаецца, каб пачаць сябе абараняць. Усё хоча з Расеяй сябраваць і гандляваць, як ні ў чым ні бывала.
  • Жэка
    17.09.2025
    Падтрымліваю, канешне супраць. Гэта ж "незаконна"! А бамбіць дзяцей - законна. Летува была паспрабавала расейцам транзіт у Калінінград спыніць - з Брусэля хуценька загадалі здаць назад.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць