Свет

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа

Дзяржаўны банкет — гэта дыпламатыя за раскошным сталом. Эфектная кульмінацыя дзяржаўнага візіту, што ззяе золатам і крышталём, свята з прамовамі, каралеўскімі тостамі, фанфарамі і вытанчанымі стравамі.

Дзяржаўны банкет — гэта эфектная кульмінацыя дзяржаўнага візіту. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Брытанская каралеўская сям’я вельмі пастаралася, каб банкет зрабіў на Дональда Трампа незабыўнае ўражанне, піша ВВС.

Банкет зладзілі ў Зале святога Георгія ў Віндзарскім замку. Відовішча ў інтэр’еры, які нагадвае адначасова і пра сярэднявечныя банкеты, і пра фільмы пра Гары Потэра.

Персанал у вытанчанай уніформе, вымуштраваны, як тыя салдаты на парадзе днём перад банкетам. Выверанае да міліметра, па лінейцы, размяшчэнне сталовых прыбораў. Усяго 1452 прыборы на 160 гасцей. Плюс пяць келіхаў і фужэраў на кожнага.

Гасцей на банкеце ў гонар візіту Трампа частавалі стравамі з меню на французскай:

  • Пана-кота з хэмпшырскай крэс-салаты з пармезанавым пясочным печывам і салатам з перапёлчыных яек.
  • Норфалкскае кураня балацін у цукіні з вострым соусам, настоеным на чаборы.
  • Ванільнае марозіва з начыннем з кенцкага малінавага сарбету і злёгку бланшыраванымі слівамі гатунку Вікторыя.

Гасцям прапанавалі цудоўны выбар вінаў:

  • Wiston Estate, Cuvée 2016 года.
  • Domaine Bonneau de Martray, Corton-Charlemagne, Grand Cru 2018 года.
  • Ridge Vineyards, Monte Bello, 2000 года.
  • Pol Roger, Extra Cuvée de Réserve, 1998 года.
Дональда Трампа пасадзілі па правую руку ад караля, месца побач з ім заняла прынцэса Уэльская. Фота: Yui Mok — WPA Pool / Getty Images

Спіс дыжэстываў, напояў пасля вячэры, быў прасякнуты сімвалізмам. У ім быў партвейн 1945 года, у гонар Трампа як 45‑га прэзідэнта ЗША. Хоць сам Трамп не п'е.

Быў і каньяк 1912 года — года, калі ў вёсцы на шатландскім востраве Люіс нарадзілася Мэры Эн Маклаўд, будучая маці Дональда Трампа.

І звыш гэтага набору сімвалаў быў яшчэ і кактэйль «Трансатлантычны» на аснове віскі Johnnie Walker, да якога падавалі печыва з крэмам з арэхаў пекан і брытанскім зефірам маршмэлоу.

Фота: Aaron Chown-WPA Pool / Getty Images

Зоркі бізнесу замест зорак музыкі і кіно

На банкеце ў Віндзары паказальна адсутнічалі традыцыйныя знакамітасці са старонак свецкай хронікі і кінаэкранаў. Не было нават пастаянных гасцей каралеўскіх мерапрыемстваў, сэра Дэвіда Бэкхэма і сэра Элтана Джона.

Замест гэтага Залу Святога Георгія разам з палітыкамі запоўнілі зоркі бізнесу.

Кіраўнік Apple Цім Кук сядзеў побач з дачкой прэзідэнта Ціфані Трамп. Газетны магнат Руперт Мёрдак — побач з кіраўніком апарата прэм'ер-міністра Кіра Стармера Морганам Максуіні. Трамп нядаўна падаў на канцэрн Мёрдака іск на мільярд долараў. Цікава, пра што яны размаўлялі з Максуіні?

Кожнаму госцю было адведзена канкрэтнае месца, з імянной таблічкай побач з ім.

Дарагога госця Дональда Трампа пасадзілі пасярэдзіне, паміж каралём Карлам і прынцэсай Уэльскай Кэтрын.

На таблічцы каля месца Трампа было напісана «прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі», пры гэтым загалоўнымі літарамі, як Трамп часта піша свае пасты ў сацсетцы.

Насупраць караля і Трампа сядзелі каралева Каміла, першая лэдзі Меланія Трамп і прынц Уэльскі Уільям.

На кожнага госця прыходзілася ў сярэднім каля дзевяці пазалочаных прыбораў і па пяць ёмістасцяў для напояў. Фота: Yui Mok — WPA Pool / Getty Images

Пасла ЗША Уорэна Стывенса пасадзілі паміж сястрой караля, прынцэсай Ганнай і канцлерам Рэйчэл Рыўз.

Прэм'ер-міністр Кір Стармер апынуўся побач са Стывенам Шварцманам, кіраўніком інвестыцыйнай кампаніі Blackstone, якая якраз з нагоды візіту Трампа абвясціла пра планы інвеставаць у Брытанію 90 млрд фунтаў.

Дональда Трампа пасадзілі побач з каралём Карлам. Фота: Yui Mok — WPA Pool/Getty Images

Лідар кансерватараў Кемі Бэйдэнак сядзела побач з кіраўніком OpenAI Сэмам Альтманам.

Амерыканскія карпарацыі высокіх тэхналогій, акрамя Альтмана і іншых бачных фігур, прадстаўляў на банкеце кіраўнік вытворцы чыпаў Nvidia Джэнсэн Хуанг.

Былі на банкеце і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, і спецпасланнік Трампа Стыў Уіткоф, і новая кіраўніца Форын-офіса Івет Купер, і віцэ-прэм'ер Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць1

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Пётра Пятроўскі пераапрануўся16

«Набыў дзве». Айцішнікі купляюць істотна падаражэлыя кватэры ў Мінску — і вось чаму13

У Плешчаніцах выступіць легендарны ў свой час гурт «Тэхналогія». Яго аплаціў чалавек, які гасціў тут у бабулі4

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме14

Бабруйчанін праз тыкток запрасіў ахвотных на сельскую дыскатэку ў Глускім раёне. Паглядзіце, што атрымалася4

У Мінскім заапарку наведвальнікі напаілі аленя колай2

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію14

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў13

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць1

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць