З непрыемнай сітуацыяй сутыкнуліся наведнікі адной з установаў Гродна. Там прынеслі піва, у якім плавалі лічынкі, піша выданне Newgrodno.by.

Кампанія маладых хлопцаў спачатку заказала піўную вежу — ёмістасць на некалькі літраў, якая працуе з дапамогай краніка. Разліўшы напой па келіхах, заўважылі нешта дзіўнае.
«У самым першым куфлі мы заўважылі нейкіх лічынак. На фота можна ўбачыць, як іх было шмат», — расказвае наведвальнік.
Афіцыянт адразу забраў вежу, вымыў, але пасля гэтага кардынальна нічога не змянілася. Нейкі час праз у куфлях зноў апынуліся лічынкі. Кампанія адмовілася аплачваць рахунак і сышла.
У чым прычына таго, што адбылося? Адзін з гасцей установы лічыць, што справа не ў піве, а ў абсталяванні ў бары.
Як патлумачылі знаёмыя, звязаныя з грамадскім харчаваннем, хутчэй за ўсё, ва ўстанове дрэнна апрацавалі кран піўной вежы. Там утварылася спрыяльнае асяроддзе для такіх істот.
Каментары
А ўвогуле цяпер гэта робіцца звыклай справай, то ў вырабах Камунаркі тое-сёе паселіцца, то во ў крупах, вытворчасьці (вы не паверыце) Казахстан ! Вось і адкуль у Казахстане грэчка ? Хіба яна там расьце ў прамысловых маштабах, каб яе стуль на экспарт гналі ?.. Гэта, як і узбецкая люксавая сантэхніка...