На нараду ў Палацы Незалежнасці сёння Пятроўскі прыйшоў у кітайскім фрэнчы.

Пра гэты фрэнч Пятроўскі распавядаў у эфіры Рыгора Азаронка.
Азаронак сказаў, што зайздросціць такому «шыкоўнаму фрэнчу».
Пятроўскі адказаў, што гэты строй яму пашылі ў Кітаі за суткі і «прывезлі ў гасцініцу».
«Магу сказаць, што ў Кітаі ўсё працуе. Усё працуе, і ўсе працуюць як гадзіннік: дакладна, зладжана, механізмам. І кітайскія мне таварышы кажуць: «А што ты будзеш шукаць там фрэнч? Мы табе краўца дашлём, і ён табе за суткі пашые». І вось за суткі, уяві, узялі і пашылі мне. І прывезлі ў гасцініцу».
Пятроўскі сказаў, што фрэнч быў дастаткова танным, але суму індпашыву не назваў.
Падобныя фрэнчы ў стылі Маа Цзэдуна часам носяць кіраўнік КНР Сі Цзіньпін, кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын, таксама такі фасон аблюбаваў расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары