Грамадства1212

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему

Пыл ад грунтавой дарогі пастаянна трапляе ў дамы жыхароў вёскі Альбінкі. А ў чыноўнікаў няма грошай, каб яе заасфальтаваць. Але выйсце яны знайшлі, піша BGmedia.

ТРК «Брэст» апублікавала сюжэт пра тое, як памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскі прыехаў у Баранавіцкі раён вырашаць праблемы мясцовых. Жыхары вёскі Альбінкі паскардзіліся чыноўнікам на пыл ад грунтавой дарогі, якая трапляе ў іх дамы. Яны прасілі асфальт.

Чаму жыхары Альбінак скардзяцца на дарогу

«Якасць дарожнага пакрыцця паблізу вёскі Альбінкі не задавальняе мясцовых жыхароў-дачнікаў. Гравійная дарога да станцыі «Палонка», якую ў мінулым годзе ўмацавалі крошкай, стала крыніцай моцнай запыленасці і падставай для звароту на тэлебачанне», — расказвае дзяржжурналістка.

На сустрэчы з дзяржТБ і чыноўнікамі сабралася шмат жыхароў вёскі Альбінкі Баранавіцкага раёна. Яны падзяліліся сваімі праблемамі. Напрыклад, Ганна Пырык:

«У мяне першы ўчастак ад СТ «Ураджай» ад дарогі. Падлогу я мыю тры разы на дзень, таму што дыхаць там немагчыма. Альтанка ў нас уся ў пыле. Дрэвы ўвесь час у пыле. Усе цяпліцы, якія неабходныя, якія мы садзім для таго, каб есці чысты экалагічны прадукт, усё ў пыле ў нас».

Ганна Пырык, жыхарка вёскі Альбінкі Баранавіцкага раёна. Скрын відэа

Іншы жыхар вёскі, Барыс Слабадзяннікаў, расказаў, што яшчэ ў савецкія часы адкрылі збор на будаўніцтва дарогі. «Людзі скінуліся рублём, але далей уся гэтая справа неяк заціхла, а цяпер і зусім слядоў не знайсці», — кажа за кадрам дзяржжурналістка. 

«Цягнік пайшоў. Куды грошы прыліплі, ніхто не ведае. Грошы маюць уласцівасць прыліпаць», — сярдзіта кажа Барыс Слабадзяннікаў.

Выказалася і Валянціна Нямчынава, хоць яе ўчастак размешчаны на значным аддаленні ад грунтавой дарогі, таму праблема яе наўпрост не датычыцца:

«Сёлета да мяне прыехала ўнучка і прывезла сяброў з Германіі з дзецьмі. Яны ў захапленні ад Беларусі. У захапленні. Але калі мы ехалі па гэтай дарозе, яны кажуць: бабуля, а як тут людзі жывуць? Тут жа, глядзіце, усё белае. Дамы якія, лісце. Я кажу: вы толькі ў Германіі не кажыце пра маю дарогу.

Але дапамажыце, калі ласка, нам да вакзала зрабіць нармальную дарогу і жыць гэтым людзям. Мая дача далёка. Мы ў гэтым пыле не ўдзельнічаем. Але я душой хварэю за ўсіх. Я хварэю за тых людзей, якія вось тут жывуць. За ўсё, за ўсіх, як яны бедненькія тут жывуць».

Пыл ад грунтовай дарогі ў вёсцы Альбінкі Баранавіцкага раёна. Скрыншот відэа

Як чыноўнікі вырашылі праблему з пылам ад грунтавой дарогі

Памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскі прыехаў у Альбінкі і ацаніў якасць грунтовай дарогі. Звяртае ўвагу, колькі разоў ён вымавіў слова «напэўна»:

«Я хачу сказаць, што, напэўна, ёсць пытанне са станам дарогі. І, напэўна, людзі абгрунтавана яго падымаюць. Таму што я не кажу за цвёрдае пакрыццё. Але сёння, калі вы зрабілі ў гравійным выкананні гэтую дарогу, то яе трэба падтрымліваць і абслугоўваць. Яе трэба грэйдзіраваць».

Памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскі. Скрыншот відэа

У мясцовых чыноўнікаў няма грошай на асфальтаванне дарогі. Як вырашыць праблему з пылам ад дарогі, яны доўга не думалі.

«Мясцовыя ўлады тлумачаць, па дадзеным участку дарогі ўжо прынятыя пэўныя меры. Так будзе зменены хуткасны рэжым. І, як сказаў памочнік прэзідэнта, павялічаная перыядычнасць грэйдзіравання пасля атмасферных ападкаў», — кажа дзяржжурналістка.

Рашэнне патлумачыў намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Андрэй Меляшкевіч:

«Вырашана да сярэдзіны кастрычніка ўсталяваць на дадзеным участку знакі па абмежаванні хуткасці руху. Знак 40 [км/г]. Як у пачатку, так і ў канцы вёскі».

Андрэй Меляшкевіч, намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама. Скрыншот відэа

Гэта значыць замест асфальтавання дарогі, якое сапраўды вырашыла б праблему з пылам, чыноўнікі не прыдумалі нічога лепшага, чым абмежаваць хуткасць на ўчастку дарогі.

Каментары12

  • Быдло
    18.09.2025
    Напэўна поехал назад в Администрацию дальше протирать штаны на стуле. Недоразумение из местной власти нечто пропукало и тоже смылось. А денег на асфальт нет! Есть на боинги, на омон, на автомобили для чиновников, на колино обучение в китае. А на асфальт нету! Сосите лапу у медвеля в зоопарке!
  • .
    18.09.2025
    Дарогу магла разбіць вайсковая тэхніка. Побач станцыя Палонка і ваенны палігон.
    Але гэта, вядома, не трапіла ў сюжэт.
  • Лол
    18.09.2025
    Самае смешнае, што такі падыход да праблем цалкам падобны ў гумарыстычных відэа пра “Віталія Наліўкіна” ))

Цяпер чытаюць

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа7

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць працаваць над мірным планам Трампа31

Вогненны цягнік пад Брэстам: калі хацеў у Маларыту, а трапіў у Хогвартс1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Купянска7

Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках4

Аэрапорт у Вільні зноў закрылі праз метэазонды22

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой7

Сілавікі запрашаюць беларусаў на кастынг. Каб трапіць у «фільм», трэба расказаць пра ўдзел у пратэстах7

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост3

Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа7

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць