Здарэнні11

Бацька страляў з пнеўматычнага пісталета ў дачку

Мужчына ў стане алкагольнага ап’янення зрабіў не менш як чатыры стрэлы з пнеўматычнага пісталета па сцёгнах 13‑гадовай дачкі.

У Мінску распачата крымінальная справа супраць 42‑гадовага мужчыны, якога вінавацяць у наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання сваёй 13‑гадовай дачцэ. Паводле звестак пракуратуры Кастрычніцкага раёна, мужчына ў стане алкагольнага ап’янення зрабіў не менш як чатыры стрэлы з пнеўматычнага пісталета па яе сцёгнах.

Судова-медыцынская экспертыза пацвердзіла наяўнасць ран, што кваліфікуюцца як лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Падазраваны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за правапарушэнні ў стане ап’янення.

У гэтым выпадку дачка адмовілася ад напісання заявы, бо бацька з’яўляецца яе адзіным законным прадстаўніком — маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

Нягледзячы на адсутнасць заявы ад непаўналетняй, пракурор палічыў неабходным распачаць справу, бо дзеянні мужчыны з’яўляюцца пагрозай жыццю і здароўю дзіцяці, якое не можа самастойна абараніць свае правы.

Дзяўчынку па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх адабралі ў бацькі і часова размясцілі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Каментары1

  • Filipp
    18.09.2025
    Шкада дзяўчынку

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа37

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі2

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі16

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць60

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа37

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць