Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам
Ва Уздзе затрыманы падазраваны ў педафіліі 45‑гадовы мужчына, піша zorkanews.by.
Паводле інфармацыі Уздзенскага РАУС, маці дзіцяці звярнулася ў міліцыю пасля таго, як даведалася пра тое, што адбылося. Мужчыну аператыўна затрымалі.
У дзеяннях мужчыны, паводле следства, ёсць склад злачынства, прадугледжаны часткай 3 артыкула 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару). Санкцыя артыкула — пазбаўленне волі ад 8 да 15 гадоў.
Каментары