Грамадства33

З Мінска і Гродна запусцілі аўтобусы ў Варшаву праз Латвію

З 12 верасня польскі ўчастак мяжы закрыты, у выніку перавозчыкі стараюцца мінімізаваць нязручнасці для пасажыраў і шукаюць новыя напрамкі. Пра два новыя рэйсы ў Варшаву расказалі Office Life прадстаўнікі сэрвісу «Атлас Бас».

Так, у раскладзе з’явіліся два новыя прамыя рэйсы з Мінска і Гродна ў Варшаву, якія ідуць праз Латвію. Праўда, шлях у гэтым выпадку будзе няблізкі. Паводле раскладу, паездка з Мінска ў Варшаву зойме мінімум 11 гадзін.

Аўтобус выязджае з Мінска ў 15:20. У зваротным напрамку выезд з Варшавы ў 22:10.

Білет каштуе даражэй, чым на звыклыя рэйсы, што ідуць праз Брэст, — ад 350 рублёў. На бліжэйшыя рэйсы месцаў ужо няма.

Акрамя таго, з 22 верасня стартуе прамы рэйс Гродна — Беласток — Варшава таксама праз Латвію. Выезд з Гродна — у 00:20. У зваротны шлях аўтобус адпраўляецца ў 8:00. Білет каштуе 380 рублёў.

@belarusfakty Из Минска в Варшаву поехали автобусы через Латвию #беларусь #новостибеларуси #минсксейчас #белорусы #границабеларусь ♬ Aglow (Intro) - Slowed Down Version - Karamel Kel

У кампаніі дадалі, што, магчыма, колькасць прамых рэйсаў у Польшчу праз Латвію павялічыцца.

Пры гэтым нагадалі, што пры паездцы праз гэтую краіну пасажырам неабходна выконваць шэраг умоваў. Не пазней чым за 48 гадзін да паездкі замежнік абавязаны запоўніць анкету на сайце eta.gov.lv і дачакацца электроннага ліста з пацвярджэннем або адмовай ва ўездзе.

Каментары3

  • Ну-ну
    18.09.2025
    Беларусы, купляйце білеты не да Варшавы, а да найбліжэйшага прыпынку ў Латвіі – і ўжо адтуль едзьце да Варшавы. Мінімізуйце прыбыткі лукашысцкай мафіі, якой належаць гэтыя аўтаперавозкі, мінімізуйце прыбыткі адстаўнікоў-кіроўцаў.
  • ой
    18.09.2025
    Может надо в первую очередь о своем удобстве позаботиться, не? Или думать про убытки - прибыли перевозчиков?
  • Ш.О.
    18.09.2025
    Безумие какое-то: в Варшаву через Латвию на автобусе, с нынешним прохождением границы, ещё и по цене авиарейса, да ещё и с регистрацией за 48ч и предоставлением Латвии личной информации в развёрнутом виде. Удачи им, можно и без Европы обойтись с такими приключениями

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць