Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі паведаміў, што ў ноч з 17 на 18 верасня памежная служба зафіксавала ўзмоцненую прысутнасць беларускіх і расійскіх беспілотнікаў, якія спрабавалі ўвайсці ў паветраную прастору Польшчы.

Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky
Па словах польскага міністра, сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца вельмі напружанай.
«Сёння ўначы памежнікі назіралі за ўзмацненнем актыўнасці беларускіх, расійскіх беспілотнікаў, якія спрабавалі перасячы польскую паветраную прастору. На польска-беларускай мяжы сітуацыя вельмі і вельмі абвастрылася. Калі ў нас будзе інфармацыя ад службаў, што ўсё становіцца бяспечным, то гэтую мяжу мы адкрыем», — падкрэсліў Кервіньскі.
Каментары
Странная формулировка