Грамадства22

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку

Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (ABA) стала вядома аб чарговым затрыманні беларуса пры выкліку ў Іміграцыйную і міграцыйную службу (ICE).

Пратэст каля з аднаго з міграцыйных цэнтраў у штаце Ілінойс. Фота: Jacek Boczarski / Anadolu via Getty Images

На гэты момант утрымліваюцца ў дэтэншн (міграцыйных цэнтрах) не менш за дзевяць беларусаў, паведамляе ABA.

У Асацыяцыі беларусаў Амерыкі раяць, калі вы падаліся на палітычны прытулак у ЗША і чакаеце суда, і вас выклікаюць па любой прычыне ў ICE або USCIS, мець на ўвазе: існуе рызыка, што вас могуць змясціць у дэтэншн (міграцыйны цэнтр).

У дэтэншне ў вас не будзе доступу да інтэрнэту для падрыхтоўкі кейсу; цяжка будзе паведаміць родным і сябрам пра сітуацыю; можа быць страчаны час для працы з адвакатам; не будзе доступу да лекаў.

Загадзя трэба праверыць усе папярэднія выклікі (notices) і ці не прапускалі вы выклікаў. Трэба рэгулярна адсочваць свой статус у судовай сістэме па А-нумару праз acis.eoir.justice.gov.

Варта своечасова паведамляць пра змену адрасу ў адпаведныя органы праз іх вэб-старонкі, а таксама абмеркаваць са сваім адвакатам план дзеянняў пры затрыманні. 

Іншыя парады

Каментары2

  • USA
    18.09.2025
    Нармальная працэдура. Пры гэтым варта дадаць, што ёсць і тыя беларусы, якія кахаюць Расію, але нешта пруцца ў ЗША.
  • ...
    18.09.2025
    Кстати, Джимми Кимилла уволили. Либералы негодуют :D

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць