Каментары да артыкула

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу

  • Валенты
    17.09.2025
    Падгарае тлусты азадак ад зачыненай мяжы.
  • Аміназін
    17.09.2025
    Праекцыя аднак

    А рэжым Пілсудскага нават бальшавісцкіх тэрарыстаў не забіваў, напэўна быў адным з самых лагодных у тагачаснай Еўропе, як Швецыя якая.
  • Эрих
    17.09.2025
    Фюрер чтит традиции. Лучшие места в белорусских тюрьмах для патриотов. Вчера. Сегодня. Завтра
  • Jan
    17.09.2025
    Пасля паразы ў савецка-польскай вайне бальшавіцкі ўрад не супакоіўся. Па лініі новай мяжы ішла дыверсійная вайна, маскоўскія баявікі былі забяспечаны найноўшай зброяй тых часоў (набытай за золата)- напрыклад аўтаматамі Томпсана. Пры гэтым масква адмаўляла свой удзел у неканвенцыйнай вайне, "іх там няма", "дзед талаш". Гэта стала галоўнай прычынай жорсткасьцяў польскай улады. Бальшавікі падманулі багата заходніх беларусаў абяцаньнямі культурнай і моўнай беларускай аўтаноміі.
  • і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі
    17.09.2025
    Jan,

    Польскія казкі , і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі. Безумоўна Бальшавікі забілі закатавалі ЗНАЧНА Больш Беларусаў , з вікі :
    Паводле Рыскае мірнае дамовы ... Польшча абавязалася даць магчымасьць нацыянальнага разьвіцьця для беларусаў і іншых нацыянальных меншасьцяў на сваёй тэрыторыі. Напраўду гэтыя забавязаньні Польшчай былі парушаныя.
    Сьледуючы паноўным настроям у польскім грамадзтве улады распачалі жорсткую палітыку палянізацыі і асыміляцыі беларускага насельніцтва У беларускіх крыніцах прыводзіцца цытата высокапастаўленага польскага чыноўніка Леапольда Скульскага, прыхільніка палітыкі асыміляцыі, які ў сваім выступе з Сэйме ў канцы 1930-х гадоў прамаўляў: «Запэўніваю вас, паны дэпутаты, што праз якіхсьці дзесяць гадоў вы зь сьвечкай ня знойдзеце [у Заходняй Беларусі] ні аднаго беларуса». Радыкальная палянізацыйная палітыка фармавалася пад уплывам нацыяналістычнага руху «Нацыянальная дэмакратыя» на чале з Раманам Дмоўскім. Дмоўскі адмаўляў беларусам і іншым народам рэгіёну ў праве на вольнае нацыянальнае разьвіцьцё і называў іх «горшым гатункам палякаў». Уладыслаў Студніцкі, уплывовы польскі ўраднік у адміністрацыі «Ўсходніх крэсаў», адкрыта заяўляў, што гэты рэгіён патрэбны Польшчы для мэтаў калянізацыі
    ... дыскрымінацыя беларускай мовы, Было забароненае яе выкарыстаньне ў органах дзяржаўнай улады....беларуская мова была выціснутая з школьнай адукацыі ў Заходняй Беларусі. Да 1921 году ў Беларусі існавала 514 беларускіх школаў[29]. У 1928 годзе іх заставалася толькі 69, што складала толькі 3% ад усіх існых навучальных установаў у Заходняй Беларусі на той момант. Усе яны, апроч Віленскай беларускай гімназіі, былі зачыненыя да 1939 году. ... сабатавалі адкрыцьцё беларускіх школаў, насаджалі польскамоўную адукацыю ў Заходняй Беларусі. Даходзіла да таго, што ўлады часта разглядалі ўсякую беларускую грамадзкую актыўнасьць і ўсякія патрабаваньні навучаньня на беларускай мове ў якасьці выніку камуністычнай змовы...
    Беларускія каталіцкія сьвятары, як а. Вінцэнт Гадлеўскі, якія прасоўвалі беларускую мову ў Касьцёле і займаліся падтрыманьнем беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, таксама былі пад моцным ціскам уладаў і кіраўніцтва Касьцёлу. Польская каталіцкая герархія выдавала дакумэнты, якія забаранялі сьвятарам выкарыстоўваць беларускую мову ў касьцёлах ...

    і г.д.
  • feafania
    17.09.2025
    і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі, а вось я чытала, як камуніст са Скідзеля абяцаў аднавяскоўцам, што вось зараз прыйдуць саветы - і адкрыюць беларускія школкі. Саветы прыйшлі - і адкрылі расейскія школкі. І камуніст заткнуўся. І сорамна было глядзець людзям у вочы.
  • Alex
    17.09.2025
    Ну а про то, что в ссср настоящих патриотов просто расстреливали, он скромно умолчал
  • Изя-слав
    17.09.2025
    Лука точно это знает в деталях.Отец рассказывал когда в этих застенках служил надзирателем
  • Янка
    17.09.2025
    Так, былі. Напрыклад, Браніслаў Тарашкевіч сядзеў у польскай турме і быў выменяны палякамі на арыштаванага саветамі Францішка Аляхновіча ў верасні 1933. Праз 4 гады Тарашкевіча Саветы арыштавалі, катавалі, ў студзені 1938 прысудзілі да смерці і ў лістападзе 1938 растралялі ў Курапатах. Багата чальцоў кантралюемай НКУС КПЗБ сядзелі ў польскіх турмах. Але расстралялі большасць кіраўніцтва КПЗБ менавіта Саветы.
  • нашчадку санацыі
    17.09.2025
    - Kto jesteś?
    - Лука тлусты.
    - Jakі znak twój?
    - Венок, капуста.

    ***
    - Kto jesteś?
    - Łuka gruby.
    - Jaki hymn twój?
    - "Чужие губы".
  • У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас
    17.09.2025
    «Вязніцы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі».
    -KAZKI.ru

    Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма…
    - Гарадзенскае ваяводзтва ⚪🔴⚪
  • А КУРАПАТЫ, таксама Польшча ?
    17.09.2025
    «Мы ўсе павінны памятаць, што польскія турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім чынам»,

    нейкі , дрэнны маскоўскі імперскі жарт . А КУРАПАТЫ, таксама Польшча ?
  • гарант Незалежнасці Сашка ажыццяўляе сёння "маскоўска - польскую імперскую праграму" ?
    17.09.2025
    А КУРАПАТЫ, таксама Польшча ? , +1.
    "... жыхары Заходняй Беларусі былі пазбаўленыя права вучыцца на роднай мове ..." Так атрымліваецца, што наш дыктатар, і "гарант Незалежнасці" Сашка (праз ціск маскоўскіх імперыялістаў ад дугіна да навальнага) ажыццяўляе сёння "маскоўска - польскую імперскую праграму" ў незалежнай Беларусі? Аааа, тады зразумела чаму маскоўцы так любяць польскую тапоніму - Мінск, Гродно, і , Бест і г.д.
  • Я помню, я гаржусь
    17.09.2025
    Дарэчы, ў "чырвоных казармах" у Бярозе, дзе польскі лагер быў - "Еўраопт".

    И наш народ, звеня бутылками на кассе,
    своей историей гордится, в общей массе.))

    Не самы горшы спосаб рэнавацыі будынка, дарэчы.
  • уточнение
    17.09.2025
    В Беларуси времён лукашенко, все тюрьмы были забиты беларускими патриотами, а всё беларускае уничтожалось !
  • Бжт
    17.09.2025
    Гэта ён пра Тарашкевіча і іншых, якіх сраныя саветы расстрэльвалі, калі яны проста спрабавалі вярнуцца на родную зямлю???
  • Лука - лукавит!
    17.09.2025
    Господи, избави от лукавого!
  • Ыван
    17.09.2025
    Бюбиделся, таракан, что ему транзит перекрыли. Губки надул но за усами не видно.
  • Народны альбом
    17.09.2025
    Нас на cвет, на Божы
    Нарадзiла мацi
    У гады цяжкiя -
    Пад прыгнётам панскiм

    Пад прыгнётам панскiм
    Танчылi, спявалi,
    Свойскiя каўбаскi
    Пiвам запiвалi.
    .....
  • %
    17.09.2025
    Так, турмы былі запоўнены і беларусамі, і украінцамі (той самы Бандера, Шухевіч), і габрэямі.
    Так - забарона на мову таксама была, забарона на нацыянальнае таксама мела месца.

    Але што робіш ты сеньня - цалкам вынішчыў мову, і выпеставаў пакаленьні манкуртаў, для якіх мова есьць замежная, якія прасякнуты маскоўшчынай ад пят да апошняга валаска на галаве (заходнікі міжваеннай Польшчы шанавалі і ведалі сваю мову, якую твае саветы пачалі метадычна забіваць). Таксама знішчыў усю культуру, забіў гістарычную памяць. І можна працягваць. Але есьць істотнае адрозненьне - яны (палякі) былі акупанты па Рыжскай змове, а ты увесь час спрабуеш даказваць, што нібыта "беларускі кіраўнік". Так ім чаго было дбаць пра беларускае і ўкраінскае? А вось ты што робіш, чаму забіваеўш і прадаеш як быццам бы сваю зямлю?
  • Памятайце
    17.09.2025
    Мы ўсе павінны памятаць, што лукашэнкаўскiя турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім чынам.
  • Немец
    17.09.2025
    Быў тыдзень таму ў Вроцлаве - Львоўская карчма на ратушнай плошчы - вельмі дарагая. Там у меню - стары кіслы польскі хлеб з слівамі з былых ўсходніх польскіх тэрыторыяў. Яны мусіць для палякаў вельмі смачныя былі. І на сьцяне стары рэклямны плякат - на ім шчасьлівыя палякі п’юць Львоўскае экспартнае піва. Палякі былыя ўсходнія тэрыторыі відавочна палюблялі. А вы маскалікі заваліце.
  • Лапідарый
    17.09.2025
    Ядзерным ударам і вагнерамі да варшавы прыгразі - гарант недадзеланы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць