Свет77

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні

Аперацыя расійскіх спецслужбаў, якая завяршылася выбухамі пасылак у Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы, павінна была прайсці на месяц раней, але сарвалася з-за таго, што выканаўца не знайшоў кватэру ў віленскай новабудоўлі, дзе былі пакінутыя выбуховыя прылады, гаворыцца ў расследаванні міжнароднай групы журналістаў. Каб пазбегнуць выбуху ў жылым доме, агентам, імаверна, завербаваным ГРУ, прыйшлося экстранна абясшкодзіць выбухоўку, пераказвае расследаванне «Агентство».

Фота: Генеральная пракуратура Літвы

Учора стала вядома пра затрыманне ў Літве групы людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе. Цяпер з'явіліся новыя падрабязнасці.

Каб даставіць выбуховыя прылады ў Літву, выкарыстоўваліся сувязі былога камандзіра савецкай падводнай лодкі К-387 Аляксандра Мірошнікава, гаворыцца ў расследаванні.

Выбуховыя прылады былі дастаўлены ў Вільню пад выглядам масажных падушак для шыі. Былы падначалены Мірошнікава на флоце Мікалай Загарадні па просьбе экс-камандзіра патэлефанаваў агульнаму знаёмаму Андрэю Бабураву (таксама ў мінулым камандаваў падлодкай, устанавіла «Агенцтва») і папрасіў адвезці ў Вільню пасылку, якая на той момант была ўжо дастаўлена ў Рыгу. Першапачаткова забраць пасылку павінны былі сваякі Мірошнікава, але яны не змаглі гэтага зрабіць.

У Латвію пасылка была адпраўлена з Нарвы 24 чэрвеня і прыбыла ў Рыгу як груз эстонскай лагістычнай кампаніі Omniva. Праз тры дні, 27 чэрвеня, знаёмы Бабурава Васіль Ковач з двума пляменнікамі забраў пасылку і адвёз яе ў Літву, гаворыцца ў расследаванні. Па словах Бабурава, ён не ведаў пра змесціва пасылкі.

У Вільні ўкраінец Вячаслаў Чабаненка, які правёў пяць гадоў у турме за згвалтаванне жонкі, даставіў пасылку ў кватэру ў доме на вуліцы Герулайчэ. Тут Чабаненка выкарыстаў змесціва пасылкі, каб устанавіць чатыры самаробныя бомбы сярод спартыўнага інвентара, сэкс-цацак і масажных падушак і пакласці выбуховае рэчыва, замаскіраванае пад цюбікі з касметыкай.

Забраць пакеты з пасылкамі павінен быў літовец Аляксандр Шурановас, але ён заблудзіўся ў новабудоўлі і не змог знайсці патрэбную кватэру, гаворыцца ў расследаванні.

«На шчасце, у віленскім жылым доме ніхто не пацярпеў», — піша LRT. Але Чабаненку прыйшлося экстранна вярнуцца ў кватэру і дэактываваць выбухоўку. Пакеты перавезлі на склады ў Каўнасе, гаворыцца ў расследаванні.

Некаторы час, паводле звестак спецслужбаў, пасылкі знаходзіліся ў розных краінах Еўропы, але 17 ліпеня Ковач і яго пляменнікі зноў адвезлі пасылку ў Літву. У Вільні выбуховыя прылады атрымаў і прывёў у дзеянне раней судзімы 27‑гадовы ўкраінец Уладзіслаў Дзеркавец, які затым перадаў пасылкі Шурановасу, гаворыцца ў расследаванні. Той, выкарыстоўваючы несапраўднае імя Ігара Пруднікаваса, адправіў дзве пасылкі ў Вялікабрытанію з цэнтра абслугоўвання кліентаў DHL каля Віленскага аэрапорта, а дзве іншыя — праз платформу DPD у Польшчу, паведамілі аўтары расследавання.

Першая пасылка загарэлася 20 ліпеня ў 5:45 раніцы ў аэрапорце Лейпцыга ў Германіі, другая — 21 ліпеня ў 02:15 раніцы ў прычэпе грузавіка пад Варшавай, трэцяя — 22 ліпеня ў 3:36 раніцы на складзе DHL у брытанскім Бірмінгеме. Чацвёртую пасылку ўдалося перахапіць Службе ўнутранай бяспекі Польшчы, супрацоўнікі якой знайшлі таймер і лёгкаўзгаральнае рэчыва ў масажнай падушцы.

Генпракуратура і Бюро крымінальнай паліцыі Літвы напярэдадні паведамілі пра ўстанаўленне групы асоб, якія арганізавалі і планавалі здзейсніць чатыры тэракты ў розных краінах Еўропы. Трох чалавек, у тым ліку былога падводніка Бабурава, аб'явілі ў міжнародны вышук.

DHL

Каментары7

  • Такое сабе
    18.09.2025
    Перад тым як іх заўважылі, яны аб'ехалі палову Эўропы разам з выбухоўкай. Да эўрапейскіх спецслужбаў вялікія пытанні
  • .
    18.09.2025
    Амаль даслоўны паўтор каментарыя з папярэдняй навіны.

    Мяркую, гэта новая тактыка ботаферм - перасоўваць фокус увагі ў такіх навінах з рэальнага злодзея - Расеі на Літву і Польшчу. Літва ў іх вінаватая, што з літвінізмам змагаецца, а Польшча, што межы закрыла. Пакрычалі, паабураліся, пра зло Расеі амаль не заўважылі.
    І працуе ж, гледзячы па лайках пад закідамі ботаў (пад папярэдняй навіной).

    Ніжэй "Такое сабе" піша з той жа метадычцы.
    А гэты "О как" забыў перакласці нік на беларускую мову.
  • врешь как дышишь
    18.09.2025
    О как!, Синица, может, и гоняется с Кащюнасом, но не надо врать про остальные власти и спецслужбы Литвы. Или пруфы давай, или молчи

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко7

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт38

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць