Грамадства1010

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы

«Мы ўстаканім сітуацыю», — сказаў Лукашэнка.

Падчас размовы ў рэканструяваным комплексе «Лошыцкі» Лукашэнка згадаў пратэсты 2020 года, чарговы раз назваўшы іх мяцяжом, піша БелТА.

«Вы малайцы. Мы з вамі ў 2020 годзе перажылі мяцеж. Разумелі, што магло б быць. Цяпер вы разумееце, гледзячы на Украіну. А мне даводзіцца кожны дзень працаваць з гэтым. Ведаеце, амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы. Мы ўстаканім сітуацыю. Зробім так, як гэта трэба для нас», — сказаў Лукашэнка

Нагадаем, што ўчора ў выніку візіту ў Мінск амерыканскай дэлегацыі на волю выйшлі 52 палітвязні, 21 чэрвеня пасля ранейшага візіту амерыканцаў на волі аказалі 16 палітвязняў.

Учора выступаючы перад журналістамі і беларускай грамадскасцю каля амерыканскага пасольства ў Вільні спецпасланнік Трампа Джон Коўл, які вярнуўся з Мінска, не выключыў новых вызваленняў найбліжэйшымі месяцамі.

Каментары10

  • Ганка
    12.09.2025
    Штомесяц дзясяткі людзей выпускаюць і дзясяткі людзей садзяць, што праўда, ня ўсіх аб’яўляюць палітвязьнямі. А навіну века зрабілі з 52 чалавек толькі таму, што сярод іх ёсьць вядомыя.
  • Жнівень
    12.09.2025
    Зноў ПТРС 2020 душыць)
  • 123
    12.09.2025
    Лукашэнка "такенізаваў" свае адносіны з Захадам. "Белавія" – 50 чалавек. Калі ўсіх, гэта трэба адмяніць усе санкцыі і падпісаць кантракты на мільярдныя крэдыты, будаўніцтва АЭС і інфраструктуру... Цікава, а колькі каштуе Коля Лукашэнка?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць