У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы
У Польшчы існуе вялікая праблема з дэпартацыяй іншаземцаў, якія парушылі закон ці знаходзяцца ў краіне незаконна. У афіцыйным рэестры ўжо больш за 31 тысячу асобаў, прызнаных непажаданымі, але рэальна дэпартуюць толькі невялікі працэнт з іх. З пачатку 2025 года прымусова вывезлі каля 1100 чалавек, гэта столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год, піша выданне Rzeczpospolita.

У спіс на дэпартацыю трапляюць людзі, якія:
- уехалі ў Польшчу незаконна або без патрэбных дакументаў;
- былі асуджаныя на тэрмін ад аднаго года і больш за наўмысныя злачынствы;
- працавалі нелегальна;
- ужо мелі забарону на ўезд у краіны Шэнгену;
- знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі (напрыклад, за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны);
- трапілі пад негалосныя рашэнні спецслужбаў як патэнцыйна небяспечныя.
Найбольшую частку такіх людзей складаюць грамадзяне Украіны (5,9 тысячы), Грузіі (4,2 тысячы), Сірыі (2,5 тысячы), Афганістана (2,4 тысячы), Беларусі (2,2 тысячы) і Расіі (1,9 тысячы). Значная колькасць з іх ужо мае судзімасці.
Былыя супрацоўнікі спецслужбаў адзначаюць, што цяпер улады толькі ліквідуюць наступствы мінулых гадоў, калі ў Польшчу масава траплялі іншаземцы праз «візавы гандаль» ці як уцекачы з Украіны пасля расійскага нападу. Частка гэтых людзей уцягнулася ў крымінальную дзейнасць. Асабліва выдзяляюць грузінскія злачынныя групоўкі.
Пры гэтым рэальных дэпартацый у Польшчы ўсё адно значна менш, чым асобаў, якія ўключаюцца ў спіс. Частка з іх павінна выехаць самастойна, але многія ігнаруюць рашэнні. Прымусовае ж выдаленне патрабуе вялікіх выдаткаў і ўдзелу спецслужбаў, таму часта адкладаецца.
Былыя высокапастаўленыя польскія сілавікі падкрэсліваюць, што каб быць эфектыўнымі, дэпартацыі мусяць быць сістэматычнымі, а не толькі паказальнымі акцыямі. Яны лічаць, што Польшча і ўся Еўропа павінны дзейнічаць жорстка, каб прадухіліць рост злачыннасці сярод мігрантаў.
Таксама гучаць прапановы адсылаць замежных злачынцаў адбываць пакаранне ў іх уласныя краіны, каб не ўтрымліваць іх у польскіх турмах за кошт мясцовых падаткаплацельшчыкаў.
У Gazeta Wyborcza з'явіўся зварот палякаў да Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі пасля канцэрта Каржа
У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі
«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію
Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары