Грамадства1010

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты

Група падлеткаў з Беларусі ў жніўні адправілася ў арганізаваны тур у Італію: 3 дні ў Рыме і 12 дзён на моры. Усё ішло па плане роўна да апошняга дня. Проста перад ад'ездам у іх скралі пашпарты. Падрабязнасцямі гісторыі з «Анлайнерам» падзялілася дырэктарка кампаніі «Смайл Хаўс», якая арганізоўвала тур. Алена ў гэтай паездцы была адной з суправаджаючых групы.

«Усё адбылося не тое што ў апошні дзень — у апошнія паўгадзіны. Калі мы выязджалі з гатэля, аўтобус спыніўся крыху воддаль. Ва ўсіх па два чамаданы, ручная паклажа, пачалася сапраўдная мітусня. Хлопчыкі дапамагалі дзяўчынкам з рэчамі, хтосьці згубіў карту ад нумара… І аказалася, пакуль мы з усім гэтым разбіраліся, нейкая жанчына выцягнула папку з пашпартамі з сумкі — гэта мы потым па камерах убачылі. Напэўна, думала, што там грошы, але яны якраз засталіся некранутымі».

Алена прызнаецца, што за 11 гадоў працы з дзіцячымі групамі яна падрыхтавалася да любых непрадбачаных абставін. Таму пачала дзейнічаць аператыўна — адразу ж звязалася з пасольствам Беларусі ў Італіі. І замест аэрапорта турысты — усяго 24 чалавекі — адправіліся туды.

Некаторыя ўдзельнікі групы былі паўналетнімі, іншыя падарожнічалі разам з бацькамі, таму пашпарты засталіся ў іх на руках — частка групы змагла паляцець сваім рэйсам.

Месца адпачынку групы

«У пасольстве нас ужо чакалі, вельмі цёпла і па-добраму прынялі. І галоўнае — зрабілі ўсё, каб у максімальна кароткія тэрміны аформіць новыя дакументы (у гэтым выпадку выдаецца пасведчанне на вяртанне). Натуральна, у мяне былі копіі дакументаў на кожнае дзіця, дазволу ад бацькоў. Гэта вельмі спрасціла працэс. Засталося толькі зрабіць фота.

Дзеці павячэралі проста ў пасольстве, ад чаго былі ў поўным захапленні. А яшчэ ад таго, што яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, хоць і ў Італіі. Быў цэлы шквал пытанняў», — усміхаецца кіраўніца турфірмы.

Пераначавала група ў гатэлі непадалёк ад амбасады, а ўжо наступнай раніцай змагла выехаць у аэрапорт — усю ноч Алена займалася купляй квіткоў. Не абышлося без прыгод і тут — то не праходзілі карты, то не паспявалі ўсіх зарэгістраваць, — але ў выніку ўсе падлеткі шчасліва вярнуліся дадому. І нават не прапусцілі ніводнага дня вучобы.

Усе дадатковыя выдаткі турфірма ўзяла на сябе.

Каментары10

  • Hooch
    04.09.2025
    Максим Дизайнер, красацішча-гаўнішча. Я наогул нікуды бы іх не пушчаў пакуль ня скінуць вусатага зладзея.й
  • Vad
    04.09.2025
    Ого. В статье прям реклама лукашенковского посольства: какие они добрые и отзывчивые. Чего же они не такие добрые и по отношению к тем кто уехал из РБ из-за репрессий?
  • рабы и не поняли
    04.09.2025
    Случаем этих, как их турыстов, не на привязи водили, если уж забирают паспорта ?

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць12

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць12

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць