Свет33

У Італіі турыстам забаранілі будаваць пясочныя замкі. Увялі і іншыя абмежаванні

У Рыме, напрыклад, турыстам нельга сядзець на Іспанскай лесвіцы або цягнуць па ёй чамаданы.

Сардзінія. Фота: Flickr

Улады папулярных турыстычных рэгіёнаў Італіі ўвялі строгія правілы для адпачывальнікаў. Парушальнікам пагражаюць штрафы да 7000 еўра ці нават да паўгода турмы. Як патлумачыла міністр турызму Даніэла Сантанке, краіна «любіць турыстаў, але чакае павагі», піша Bild.

У прыватнасці, на Сардзініі цяпер нельга будаваць пясочныя замкі, капаць ямы на пляжы або забіраць пясок і ракавінкі — штраф за гэта дасягае 3000 еўра. У Лігурыі забароненыя шлёпанцы на горных сцежках, а на востраве Капры — абутак, які занадта гучна стукае па бруку.

У Рыме турыстам забаронена сядзець на Іспанскай лесвіцы або цягнуць па ёй чамаданы — штраф можа скласці 400 еўра. У Калабрыі ў горадзе Прая-а-Марэ дзецям да 14 гадоў нельга знаходзіцца на вуліцы пасля 0:30 ночы, інакш бацькі павінны будуць заплаціць 250 еўра.

Асобна італьянскія ўлады зрабілі больш жорсткім пакаранне за куплю падробленых дызайнерскіх рэчаў: турыст, які набыў фальшывыя сумкі або гадзіннікі, рызыкуе атрымаць да 7000 еўра штрафу або турэмны тэрмін да 6 месяцаў.

Каментары3

  • Барадзед
    31.08.2025
    А вы собираетесь в Италию, страну напыщенности и бандитизма?
  • Bild russian
    31.08.2025
    У нашей нівы, канешне, супер надзейныя крыніцы — расейскамоўны тэлеграм-канал bild, без ніякіх спасылак на першакрыніцы. Лухта-лухтою
  • Ох
    01.09.2025
    Барадзед, только Жечь Посполита, страна законности, высокой культуры и "спердоляй на Украину"!

Цяпер чытаюць

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла31

Латушка: Калі я быў міністрам, Качанава мне налівала7

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК2

У варшаўскай паліцыі расказалі, чаму ўчора ездзілі ў хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць