Грамадства33

Як зменіцца вуліца Валгаградская: якія будынкі ўзвядуць і што добраўпарадкуюць

Вуліца Валгаградская паступова змяняе свой выгляд. У бліжэйшы час сур'ёзная трансфармацыя чакае квартал каля праспекта Незалежнасці, піша «Мінск-Навіны».

— Яшчэ некалькі гадоў — і вуліца пераўтворыцца, — распавядае першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Максім Сакалоў. — Першая лінія паступова запаўняецца шматкватэрнымі дамамі, а сядзібная забудова захаваецца ў глыбіні кварталаў па цотным баку. Сёння завяршаецца будаўніцтва жылля на ўчастку каля Лагойскага тракту, і ў найбліжэйшыя гады асноўныя работы будуць весціся недалёка ад праспекта Незалежнасці, на тэрыторыі, якая раней належала заводу «Агат».

Што пабудуюць

— Па праекце тут прадугледжана ўзвядзенне дзевяці дамоў — гэта больш за 70 тысяч кв. м жылля, — тлумачыць Сакалоў. — Два будынкі будуць паводле індывідуальных праектаў, астатнія — панэльныя. Агульныя планы ўжо ёсць, але паколькі перш за ўсё праектуюцца і будуюцца інжынерныя сеткі, могуць узнікнуць пэўныя карэкціроўкі. Запланаваныя рознай вышыні дамы, адна– і двухсекцыйныя.

Акрамя жылля, запланаваныя дзіцячы садок на 210 месцаў, шматпавярховы паркінг на 520 машын і гандлёва-грамадскі цэнтр плошчай 2 000—2 500 кв. м.

Школу будаваць не будуць — дастаткова магчымасцей у суседняй СШ № 63.

Добрая навіна і для жыхароў існуючых мікрараёнаў: уздоўж вул. Кедышкі з’явіцца пешаходная дарога ад Валгаградскай да медустаноў, бліжэйшых да Філімонова. Зараз тут толькі народная сцежка ўздоўж старога заводскага плота. Гэту агароджу прыбяруць, і на яе месцы будзе добраўпарадкаваная тэрыторыя.

Жыллё ў новым квартале будзе прызначана для тых, хто мае патрэбу, пераважна для шматдзетных сем’яў.

Па чарзе

Праект уключае тры чаргі будаўніцтва. Першая — падрыхтоўчая: знос 31 будынка. Зараз засталося ліквідаваць чатыры аб’екты, уключаючы корпус ліцейнага цэха і вытворчыя будынкі ўздоўж вул. Кедышкі.

Яшчэ два заводскія карпусы па 20 тыс. кв. м утрымліваюць трансфарматарныя і размеркавальныя падстанцыі, звязаныя з жыллём, адміністрацыйнымі будынкамі і дзейным заводам.

Пакуль не будуць пабудаваныя новыя падстанцыі і не адключана старое абсталяванне, знос немагчымы. Плануецца завяршыць усе працы ў гэтым годзе. Да кастрычніка «Мінскпраект» падрыхтуе план інжынерных сетак, пасля чаго вызначыцца чарга будаўніцтва дамоў.

Знос не закране будынкі ў пачатку вул. Валгаградскай і былы заводскі офіс — ён застанецца на месцы.

Каментары3

  • ксм
    31.08.2025
    Очередное уплотнение, забирают территорию некогда известного завода МЭМЗ,ныне Агат,и понастроят абы чего ,район уже и так переполнен.
  • Намасце
    31.08.2025
    На макеце я бачу, што адміністрацыйны корпус былога завода (і статуй Леніна насупраць уваходу?) застануцца.
  • do
    31.08.2025
    А чаму партызанскі раён?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?15

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?15

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць