Свет1818

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што Расія вядзе сістэмныя атакі супраць нямецкай інфраструктуры і спрабуе дэстабілізаваць краіну, выкарыстоўваючы інфармацыйны ўплыў і кібератакі. Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу LCI пасля сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Тулоне.

Фрыдрых Мерц. Фота: Emmanuele Contini/NurPhoto via Getty Images

Фрыдрых Мерц адзначыў, што расійскія ўлады штодня атакуюць інфраструктуру Германіі і спрабуюць уплываць на грамадскую думку, у прыватнасці праз сацыяльныя сеткі.

«Пуцін дэстабілізуе большую частку нашай краіны. Ён ўмешваецца ўсюды. Такім чынам, мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй», — падкрэсліў кіраўнік нямецкага ўрада.

Па ягоных словах, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не адчувае пагрозы з боку НАТА і таму атакуе заходнія дэмакратыі. Ён падкрэсліў, што расійская агрэсія выходзіць за межы тэрытарыяльных прэтэнзій.

«Пуцін больш не паважае ніякія міжнародныя дамоўленасці. У гэты новы перыяд, у гэтым новым свеце мы сутыкаемся з кіраўнікамі дзяржаў, якія больш не гатовыя прымаць агульныя правілы міжнароднага права. Гэта не толькі Пуцін. Тое ж самае тычыцца Сі Цзіньпіна ў Кітаі. Тое ж самае з Паўночнай Карэяй», — адзначыў Мерц. 

Каментары18

  • Абы ляпнуць
    30.08.2025
    І што?
  • Лл
    30.08.2025
    РБ у ягоным пераліку няма, можна быць спакойным на гэты конт.
  • Нацлідар
    30.08.2025
    Гэтыя немцы зноў пра Пуціна не тое. Пуцін добры як і Лукашэнка гарант. Расея не нападзе, зуб даю, я сказаў.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць