Вайна1212

Колькі ўкраінцаў згодны на перамовы на любых умовах, а колькі за тое, каб ваяваць, пакуль не выйдуць на мяжу 2022 года

75% украінцаў лічаць, што Украіна можа пагадзіцца на спыненне агню толькі калі ёй дадуць гарантыі бяспекі. Такія даныя дае апытанне сацыялагічнай групы «Рэйтынг», праведзенага ў канцы жніўня.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP / Libkos, File

На пытанне «Ці павінна Украіна пагадзіцца на спыненне агню?» 75% адказалі, што так, але толькі пры ўмове гарантый бяспекі ад ЗША і краін Еўропы. 19% лічыць, што не павінна згаджацца ні пры якіх умовах, яшчэ 3% — што Украіна павінна пагадзіцца на спыненне агню без якіх-небудзь умоў. Астатнія 3% не змаглі адказаць.

Найважнейшымі гарантыямі назвалі фінансаванне арміі і пастаўкі зброі, абавязацельствы ад саюзнікаў прыняць удзел у баявых дзеяннях у выпадку новага нападу, патруляванне паветранай і марской прасторы міжнароднымі сіламі. Падпісанне дамовы з Расіяй важным лічаць толькі 12%.

На пытанне, які сцэнар падзей падтрымліваюць, 59% адказалі, што за тое, каб прыпыніць баявыя дзеянні і пачаць пошук кампрамісаў на перамовах. 20% хочуць ваяваць да моманту, калі вернуць Крым і Данбас, а 13% — ваяваць, пакуль краіна не вернецца ў межы па стане на 23 лютага 2022 года.

У пачатку 2023 года самым папулярным варыянтаў быў ваяваць да моманту, калі вернуць Крым і Данбас — яго абірала 73% апытаных.

Каментары12

  • Vалик
    31.08.2025
    Барадзед, не путайте Украину и свою любимую рэбэ
  • бабруйчанін
    31.08.2025
    Ва ўсім вінаваты Парашэнко беларусы якія ні леглі пад " танкі цягнякі" ...
    Да " паўстання 2019" перамогі сэрыала " жадання новых твараў )) трэццей сілы ..падобнае было .
    Але на той час Маріуполь Мелітополь Бердянск Кахоўкі ..былі за Украіна
    Колькі .." ні уцяклі " і засталісь у зямлі Украіны ....
    Нават " шахеды ." ...ні дзейнічают
  • Я
    31.08.2025
    Барадзед, ну да, ваше описание больше к РБ подходит.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць