Здароўе

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Беларускія кардыяхірургі ўпершыню ў краіне правялі поўную замену аорты пацыентцы з хранічным расслойваннем судзіны і спадчынным захворваннем злучальнай тканкі, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Аперацыю выканалі спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія». Медыкі замянілі ўсю аорту — ад аартальнага клапана да падуздышных артэрый. Раней такія складаныя аперацыі беларускім пацыентам праводзілі толькі ў спецыялізаваных клініках за мяжой.

Да гэтага ў Беларусі ўжо выконвалі аперацыі на асобных участках аорты, аднак поўнае пратэзаванне судзіны было праведзена ўпершыню. Беларускія кардыяхірургі папярэдне прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў расійскім Нацыянальным медыцынскім даследчым цэнтры хірургіі імя акадэміка Барыса Пятроўскага.

Аперацыю правяла мультыдысцыплінарная каманда пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Сяргея Спірыдонава.

Па словах дактароў, цяпер аорта пацыенткі цалкам пралечаная, і неабходнасці ў новых аперацыях няма. Разам з тым з-за генетычнага захворвання яна і надалей будзе знаходзіцца пад назіраннем, бо ў будучыні могуць узнікнуць праблемы з іншымі крывяноснымі судзінамі.

У сярэднім у РНПЦ «Кардыялогія» штогод звяртаюцца каля 15 пацыентаў, якім можа спатрэбіцца поўная замена аорты. Медыкі адзначаюць, што развіццё гэтага кірунку дазволіць праводзіць такія высокатэхналагічныя аперацыі ў Беларусі без неабходнасці накіроўваць пацыентаў у замежныя клінікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць