Нерухомасць66

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў

За звычайную кватэру ў беларускі папрасілі амаль столькі ж, колькі яна плаціла за жыллё в Мінску, піша BGmedia. 

Баранавічы. Фота: Белта

«За дзіця і котку — плюс 100 долараў»

Чарговая дыскусія аб кошце арэнды жылля разгарэлася ў сацсетках пасля эмацыйнага паста беларускі, якая шукала кватэру ў Баранавічах. Жанчына распавяла, што знайшла варыянт за 900 рублёў у месяц, аднак пасля таго, як уласнік даведаўся пра наяўнасць дзіцяці і коткі, кошт арэнды вырас яшчэ прыкладна на 100 долараў.

Посмотреть в Threads

Паводле слоў аўтаркі, больш за ўсё яе здзівіла не сама цана, а тое, што гаворка ідзе пра Баранавічы, а не пра сталіцу.

«Знайшла кватэру за 900 рублёў. З-за дзіцяці і коткі цана павысілася яшчэ на 100 долараў. Ну, Баранавічы, не забывайце, што вы Баранавічы. Я ў Мінску за 1 200 рублёў здымала двухпакаёвую кватэру з дзвюма коткамі і дзіцем».

Жанчына раскрытыкавала сітуацыю на рынку арэнды, адзначыўшы, што даступнага жылля становіцца ўсё менш, а сем’і з дзецьмі і хатнімі жывёламі часта сутыкаюцца з дадатковымі абмежаваннямі.

Публікацыя хутка сабрала дзясяткі каментарыяў. Многія карыстальнікі прызналіся, што таксама лічаць кошт арэнды ў Баранавічах неапраўдана высокім.

«420 долараў у Баранавічах? Ахах. Там лагуна фармальдэгідаў у паветра напусціла ці ад чаго такі прыход?»

«Жыву ў суседніх Ляхавічах і таксама прыфігела з цэн. Пасрэдны горад, а цэннік на жыллё — проста піпец».

«Я ў Мінску двушку каля метро здаю танней».

Іншыя ўдзельнікі абмеркавання адзначылі, што знайсці жыллё можна і па больш нізкай цане.

Не абышлося і без спрэчкі пра тое, ці варта ўласнікам павышаць кошт арэнды з-за дзяцей або хатніх жывёл.

«У нас жыльцы з дзіцем і сабакам жывуць. І думкі не было прасіць за іх даплату».

«Калі збіралася здаваць кватэру, казала — без дзяцей. Каты, сабакі, хто заўгодна, але не дзеці. На жаль, дзеці часта псуюць рамонт».

Частка каментатараў таксама задавалася пытаннем, чаму рынак арэнды практычна не рэгулюецца.

«Не разумею, дзе дзяржава. Самазанятых і ІП правяраюць, а тут уласнікі ўстанаўліваюць цану як хочуць».

Пазней жанчына паведаміла, што вырашыла не абмяжоўвацца абмеркаваннем у інтэрнэце і накіравала афіцыйны зварот у Палату прадстаўнікоў.

Паводле яе слоў, праблема палягае не столькі ў самім кошце арэнды, колькі ў неадпаведнасці цэн узроўню горада. Аўтар выказала спадзяванне, што яе ініцыятыву падтрымаюць і іншыя арэндатары, якія сутыкаюцца са спекулятыўным, на іх думку, цэнаўтварэннем.

Што адбываецца з цэнамі на арэнду ў Баранавічах

Мяркуючы па актуальных абвестак на Kufar, кошт доўгатэрміновай арэнды кватэр у Баранавічах моцна адрозніваецца. На момант публікацыі матэрыяла на сайце было апублікавана 65 абвестак.

Сярод прапаноў можна сустрэць варыянты прыкладна за 600, 750, 850 і 900 рублёў у месяц. Самая дарагая — 1 200 рублей. Усё залежыць ад колькасці пакояў, рамонту, размяшчэння кватэры.

Сярэдняе — каля 700 рублёў у месяц.

Каментары6

  • Dgh
    12.07.2026
    Сьвіслацкі жабец, нет никакого свободного рынка, забудьте. Это сушь придуманная капиталистами чтобы им было удобнее управлять ресурсами.
  • Праўда
    12.07.2026
    Сьвіслацкі жабец, свабодны рынак у русском міре - нонсэнс. Капіталізм - прадукт свабоды і законнасці, у першую чаргу.
  • Дрынгоцкі
    12.07.2026
    Ну паненка… Баранавічы далёка на захад ад Менска… гэта ж амаль Варшава…

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць