Свет1111

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін

Іх прызналі вінаватымі ў працы на ФСБ.

Акруговы суд Саснаўца 9 ліпеня асудзіў расійскага апазіцыянера Ігара Рогава да сямі гадоў пазбаўлення волі, а яго жонку Ірыну — да трох гадоў. 

Іх прызналі вінаватымі ў працы на ФСБ, піша «Вот Так».

Суровы прысуд Рогаву тлумачыцца сур'ёзнымі абвінавачваннямі: яго прызналі вінаватым у шпіянажы і ўдзеле ў адпраўцы пасылкі з выбухоўкай. Ірына Рагова была прызнана вінаватай у садзейнічанні і падбухторванні да шпіянажу.

Суды над расіянамі праходзілі ў закрытым для прэсы рэжыме.

Паводле версіі следства, з лютага па жнівень 2022 года Рогаў супрацоўнічаў з ФСБ — збіраў інфармацыю пра прадстаўнікоў расійскай апазіцыі, якія пражываюць у Польшчы, а таксама пра людзей і арганізацыі, якія ім дапамагаюць.

Следства лічыць, што мужчына перадаваў сабраныя даныя жонцы на зашыфраваным электронным носьбіце, а яна перасылала іх супрацоўнікам ФСБ у Расіі.

Таксама, паводле інфармацыі пракуратуры, у ліпені 2024 года Рогаў разам з двума грамадзянамі Украіны і адным грамадзянінам Расіі ўдзельнічаў у адпраўцы пасылкі з небяспечным грузам і арганізацыі яе атрымання.

Следства сцвярджае, што ў адпраўленні знаходзіліся ўзрыўныя прылады і матэрыялы, уключаючы нітрагліцэрын. Пасылку канфіскавалі на складзе кур’ерскай службы да таго, як яна была дастаўлена адрасату.

Каментары11

  • Хмм
    09.07.2026
    Но ведь ссылку на материал этого самого "вот така", на который ссылаетесь, вы не дадите, правда? А она "самую малость" меняет суть дела

    Рэд. Мы па правілах мадэрацыі не маем права размяшчаць спасылкі на іншыя рэсурсы, бо не маем калі правяраць іх змест.

    Але што да гэтай гісторыі, то няма падстаў не давяраць высновам польскага суда.

    [Зрэдагавана]
  • Hans
    09.07.2026
    Абмяняюць на каго-небудзь з закладнікаў у Беларусі
  • Хмм
    09.07.2026
    Хмм, а как это? Вы прямо в этой статье даете ссылку на телеграм канал, а ссылку на ИХ ЖЕ (владельцев канала) сайт дать не можете?
    Во-вторых, в материале на сайте нет ничего, что противоречит приговору, которому "няма падстаў не давяраць". Более того, там подтверждается, что "пасылка з небяспечным грузам" существовала и приводятся дополнительные детали о её происхождении. То есть из всей этой истории вы черри-пикнули ровно то, что относится к России, а все остальное почему-то опять забыли. А почему? Это не второстепенные детали, даже не близко.

    Рэд. У гэтым выпадку я вам адказваю, раз вам гэта прынцыпова, але зразумейце нас: мадэратары каментаў не маюць часу, каб правяраць нейкія іншыя артыкулы на іншых рэсурсах, таму часта спасылкі на іх проста выдаляюць. Артыкул на Вот так - а вось вы самі ўдумваліся ў яго, маеце падставы давяраць яму? Там ён грунтуецца на словах нейкага "сябра" ці "сяброў". Суд (а ён у Польшчы строга незалежны), пракуроры, эксперты больш кампетэнтныя за "сяброў". Так, спецслужбы адной краіны могуць выдаваць сябе за спецслужбы іншай краіны. (узгадайце нядаўні выпадак Харысавай), але ж гэта другаснае. Нельга падмяняць факты версіямі. Вы прапануйце нам пераказаць версіі, тады як існуе ўжо даказаны факт.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў17

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней2

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць