Меркаванні33

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі

Мая кніга па сумных эмігранцкіх мерках — бестселер. Вось ад якіх сваіх тупых установак мне давялося адмовіцца, пакуль я яе прадавала, піша ў фэйсбуку аўтарка нашумелага твора «Насі з сабой» Наста Рагатко.

Наста Рагатко. Фота: Ліна Цапава

1. Кнігі — гэта сакральная штука. Лухта. Ёсць ты як аўтар і як менеджар. Менеджар разумее, што кніга канкуруе не з кнігамі, а з серыяламі, тыктокам, аперолямі і іншым. Аўтар — тонкая натура — хоча напісаць і адразу мільённы тыраж. Мая называецца «Насі з сабой», таму я яе і ў моры тапіла, і ў берлінскіх туалетах фоткала, і людзей прашу дасылаць мне фота з ёй адусюль, уключаючы бальніцы, камандзіроўкі, кухні і г.д.

2. Добрая кніга прадасць сябе сама. Булшыт! Кнігі прадаюцца даўжэй, чым пішуцца. Назву кнігі і вокладку, як і ўсё астатняе афармленне, добра было б прыдумляць з ролі менеджара, а не аўтара. Важна прадаваць досвед чытача, а не сябе як аўтара. Таму я кажу: гэта смешна і адкрыта пра нашы з табой перажыванні, як жыць эмігрантам, жанчынай, палітычным уцекачом — без высокапарнага і таямнічага. Кажу: гэта апавяданні, чытаюцца хутка, чапляюць надоўга, гэта як з сяброўкай пабалбатаць.

3. Без выдавецтва нічога не зрабіць. Ха-ха. Рабіць самвыдат (для мяне) было найлепшым рашэннем. Выдавецтвы бываюць занятыя сваім планам, бывае, у іх няма грошай або яны не ўмеюць і не паслядоўна робяць дыстрыбуцыю. Чытала, як выдаўцы кажуць, маўляў, у нас дрэнныя продажы, людзі не чытаюць. Ды не, чытаюць. Проста тыя кнігі, цікавасць якіх ім зразумелая і данесеная паблішэрамі. Калі выдавецтвы не хочуць друкаваць вас, гэта не значыць, што ваша кніга дрэнная (ці добрая). Друкуйце самі. Не ведаеце як — прыходзьце, раскажу.

4. Выбірай, кім быць: альбо жанчынай з інсты, альбо пісьменнікам, альбо палітычна актыўным чалавекам, альбо блогерам. Таксама лухта. Не трэба нічога выбіраць. Я працавала ў медыях, потым у палітыцы, зараз кнігу прадаю, хачу посціць голыя фота — буду. Гэта цэласна ўва мне — таму што гэтае разняволенне мне дало менавіта напісанне кніжкі і потым рознага роду дыялогі з людзьмі. Кніжка ў мяне такая ж: там і хіхі-хаха з дзяржсакратаром ЗША ў туалеце, і калекцыі пасмяротных інтэрв'ю, і цялесныя практыкі. Месца ёсць усяму. Калі вам здаецца, што не — спытайце сябе, чаму вас увогуле чапляе, колькі якога месца займаюць іншыя людзі.

5. Нейрасеткі — кепска, жах і для ідыётаў. Ну-ну, Наста! Тэкст кнігі я пісала сама (інакш не цікава), але з ШІ зрабіла сайт, блог вяду, апісанні, пітчы, прэзентацыі і іншае. Я вайб-кодар, вайб-вярстальнік і г.д. З людзьмі было б банальна даражэй і даўжэй.

6. Калі ты не прыняты прафсупольнасцю — ты гаўно. Ноўп. Пра маю кнігу (не, хлушу, пра мяне, а не маю кнігу) «супольнасць» збольшага загаварыла, калі я паехала на выставу расіян і калі маю кнігу сталі дарыць дыпламатам (і тое, і тое — з асуджэннем). Так што гэта наогул не іх заслуга, што ў мяне ёсць жаданне працягваць займацца кніжкай. Калі б на гэтым месцы быў юны аўтар-дэбютант без майго жыццёвага вопыту, ён бы ад такіх каментарыяў у медыях, фб і трэдс закрыўся б, разбурыўся і вырашыў бы больш ніколі нічога не пісаць.

Вокладка кнігі Насты Рагатко «Насі з сабой». Фота: Ліна Цапава. Канцэпцыя вокладкі ў тым, што кніжка ўтрымлівае ў сабе гісторыі пра людзей, падзеі і эмоцыі, якія пакідаюць у нашым жыцці след — як татуіроўкі на целе.

7. Памыляюцца лохі, калі не робіш адразу ідэальна — ты слабак. Найбольшая лухта. Я год таму не ўмела амаль нічога з таго, што раблю зараз. Я хаджу раіцца, плачу за кансультацыі. І сама праводжу, таму што я ўжо зрабіла кучу памылак і перамог — і магу падзяліцца з іншымі, каб ім/вам не прыйшлося іх рабіць, каб гэты самы шлях займаў у іх/вас менш часу. Калі вам гэта актуальна — пішыце, я люблю кансультаваць. І кніжку купляйце, яна для вас гатовая.

Каментары3

  • Axe
    11.07.2026
    Чарговая ітэрацыя піяру?
  • Звычайны чытач
    11.07.2026
    Перадайце ёй, што звычайны Беларускі эмігрант ды й тожебеларус - яе кнігу не чытаюць.
    Застаюцца толькі: харошыя рускія ды й дэпляматы, якім яе брашуру дараць сілком.

    З.Ы. Пруфы: хай глядзіць на колькасці смайлікаў пад пастом у целегі.
    З.Ы.Ы. Сеў чакаць, калі ж Роўда нарэшце дагуляецца рэдактурай газэты ў стыле інста блога пра псеўда селеб.
  • RRR
    11.07.2026
    Звычайны чытач, каб дагулялася, трэба каб нехта стварыў альтэрнатыву, але з іх грантаб'ёмамі (1.2 мільёнаў не-рублёў за апошні год) вельмі мала шанцаў на канкурэнцыю. Таму й маем, што маем.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі7

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць