Свет88

У Сербіі Лукашэнку павіншавалі з днём нараджэння білбордамі ФОТАФАКТ

У сталіцы Сербіі Бялградзе і ў галоўным горадзе аўтаномнага краю Ваяводзіна Новым Садзе з’явіліся білборды з віншаваннем з днём нараджэння Аляксандра Лукашэнкі, які прыпадае на 30 жніўня. На гэта звярнула ўвагу сербскае выданне N1.

Білборд паставіў кансерватыўны рух «Нашы», прадстаўнікі якога заявілі, што такім чынам хочуць падкрэсліць традыцыйныя сувязі паміж Сербіяй і Беларуссю і нагадаць, што ў складаных палітычных абставінах Сербія павінна падтрымліваць сваіх «шчырых саюзнікаў».

Рух «Нашы» існуе ў Сербіі з 2006 года і вядомы як адкрыта антыеўрапейскі і прарасійскі. Нават назву ёй узяў па аналогіі з пракрамлёўскім моладзевым рухам, які тады быў створаны ў Расіі.

Лідара «Нашых» Івана Іванавіча звязваюць з расійскімі спецслужбамі і дзейнасцю супраць уключэння Сербіі ў ЕС і НАТА. Ён таксічны нават для таксама не антырасійскіх сербскіх уладаў. За час сваёй палітычнай дзейнасці Іванавіч сотні разоў выклікаўся ў паліцыю, прайшоў праз некалькі судоў і нават адбываў адміністрацыйныя пакаранні.

Каментары8

  • даведка
    30.08.2025
    Лукашенко улетел проводить свой день рождения в Китай... Хотя за четыре дня можно провести свадьбу по старым белорусским традициям Николя и дочки Си.
  • Лёлмк з-пад Лімасола
    30.08.2025
    Дык гэта ж браты карачы павесілі ці як іх там, тыя, што данамол
  • Валенты
    30.08.2025
    Цудоўны прыклад, як людзі не разумеюць, што робяць. Вось хай бы яны з той Сербіі прыехалі ў Беларусь і замовілі білборд з выявай прэзідэнта ІНШАЙ краіны. )))))

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі9

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі9

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць