Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц
Збіраюцца змяняць закон аб абароне персанальных даных.

На прававым форуме Беларусі пачалося грамадскае абмеркаванне праекта закона «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны персанальных даных».
Распрацоўшчыкі дэкларуюць, што гаворка ідзе не пра ўзмацненне кантролю, а пра зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на арганізацыі.
Пашыраецца пералік выпадкаў апрацоўкі даных без згоды. Напрыклад, гэта разгляд рэзюмэ пры прыёме на працу; даныя з лістоў, накіраваных на электронную пошту арганізацыі; фота грамадзян на сайтах арганізацый; трансгранічная перадача даных; выкананне міжнародных дагавораў Беларусі і іншае.
Асобны раздзел тычыцца відэа– і аўдыязапісаў: забараняецца сачыць за канкрэтнымі супрацоўнікамі ці кантраляваць працоўную дысцыпліну праз камеры.
Таксама забароняць запісы ў прыбіральнях, раздзявалках і падобных месцах.
Захоўванне запісаў цяпер будзе абмежаванае 30 днямі (калі іншае не прадугледжана заканадаўствам).
У Жыллёвы кодэкс дадаецца норма пра камеры відэаназірання ў пад'ездах — з патрабаваннем згоды ўладальніка кватэры, калі камера «бачыць» уваход у яго жыллё.
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Бо кожная норма працягваецца словамі "если иное не предусмотрено законодательными актами". А заканадаўствам прадугледжана назіранне "ў мэтах грамадскай бяспекі" па сваіх правілах.
Гэта значыць, і захоўваць у сябе запісы працягнуць на значна большы за месяц тэрмін, і тэарэтычна могуць (не забаронена) здымаць і ў прыбіральнях, раздзявалках, месцах, дзе снедаюць.
если ты находишься в публичном месте то говорить про частную жизнь там не приходится.. мне лично камеры уличные помогали, а загоняться на счет того что меня кто-то снимает - да пожалуйста.. в этой стране вас даже без каких-то камер могут закрыть на раз-два.. а даже если вас эта камера будет оправдывать - суд может и не заметить при рассмотрении и вынести нужное решение.. не туда вы смотрите одним словом..