Грамадства1010

Лукашэнкаўскую прапаганду вяшчаюць на ўсе кантыненты

Вывучэнне дакументаў дзяржаўных закупак засведчыла, што «Белтелерадыёкампанія», галоўны дзяржаўны медыяхолдынг Беларусі, штогод выдаткоўвае мільёны бюджэтных рублёў на трансляцыю прапаганды на розных кантынентах, піша «Бюро».

Фота ілюстрацыйнае

З 2022 года кампанія набывае паслугі спадарожнікавай сувязі для распаўсюджвання тэлепраграмы «Беларусь 24» і радыёпраграмы «Беларусь». Сярод пастаўшчыкоў — расійскія кампаніі, азербайджанскае касмічнае агенцтва «Азеркосмас» і беларускі завод электрамеханікі.

У 2025 годзе ўжо аплачана трансляцыя кантэнту:

  • па ўсёй тэрыторыі Расіі;
  • у Цэнтральнай і Заходняй Азіі (у тым ліку поўны ахоп Азербайджана, Арменіі і Грузіі);
  • у Заходняй, Усходняй, Паўночнай (з абавязковым пакрыццём Вялікабрытаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі) і Паўднёвай Еўропе (з поўным пакрыццём Сербіі);
  • у Паўднёвай Амерыцы і краінах Карыбскага басейна;
  • у розных рэгіёнах Афрыкі, у тым ліку ў Зімбабвэ.

На сайце канала «Беларусь 24» заяўляецца, што вяшчанне вядзецца ў больш чым 170 краінах свету.

Пры гэтым «Белтелерадыёкампанія» патрабуе, каб спадарожнікавы сігнал кантралявалі толькі кампаніі з краін, што не прызнаныя «недружалюбнымі» да Беларусі. Але трансляцыя канала ў гэтых саміх «недружалюбных» краінах усё адно з'яўляецца абавязковай.

Па стане на 2025 год заключана кантрактаў больш як на 2 мільёны беларускіх рублёў (прыкладна 550 тысяч еўра). Найбольш дарагое вяшчанне — у Расію (амаль 700 тысяч рублёў), у Еўропу і Азію — каля 780 тысяч, а ў Паўднёвую Амерыку, Карыбы і Афрыку — прыкладна 565 тысяч рублёў. Усё гэта фінансуецца з бюджэту.

З 2022 па 2025 год дзяржкампанія выдаткавала на міжнароднае вяшчанне амаль 8 мільёнаў беларускіх рублёў, або каля 2,5 мільёна еўра.

Каментары10

  • даведка
    17.06.2025
    Ботов для накрутки миллионов просмотров Лукашенко по какой статье проводит и закупает бессребреник Иван Эйсмонт с нескольким квартирами, который в эту пятницу заявил как на духу, что у него нет счетов в банках собственной страны?)
  • Сапраўды
    17.06.2025
    Хто будзе глядзець гэта лайно?
  • Гигин
    17.06.2025
    Статистика просмотров никогда не будет опубликована. Ибо придет КГК и за растрату спросит.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open10

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай28

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць