Грамадства

«Белавія» аб'явіла зніжкі на рэйсы ў Дэлі

Авіякампанія «Белавія» абвясціла акцыю на рэйсы ў сталіцу Індыі Дэлі — зніжкі да 40 %. Прапанова дзейнічае пры куплі квіткоў 8 і 9 красавіка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Калі набыць білет па тарыфе «Прома», кошт пералёту Мінск — Дэлі — Мінск будзе пачынацца прыкладна ад 1208 рублёў.

Зніжка распаўсюджваецца як на вылеты з Мінска, так і з Дэлі. Скарыстацца такімі квіткамі можна да 27 чэрвеня ўключна.

Аднак ёсць важныя ўмовы:

  • зніжкі не дзейнічаюць для дзяцей ад 2 да 12 гадоў;
  • максімальны тэрмін знаходжання ў Дэлі — да аднаго месяца;
  • неабходна строга выконваць увесь маршрут. Калі не выкарыстаць першы сегмент (напрыклад, не паляцець з Мінска), астатнія пералёты аўтаматычна анулююцца, і грошы не вяртаюцца.

Таксама перад паездкай трэба ўлічыць правілы ўезду ў Індыю: неабходна загадзя, за 72 гадзіны, запоўніць электронную карту прыбыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе4

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі15

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе4

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць