Грамадства

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

У Мінску рыхтуюць новыя правілы выкарыстання шэрынгавых сродкаў персанальнай мабільнасці — найперш электрасамакатаў і веласіпедаў, паведаміў намеснік начальнік УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама Дзяніс Лівановіч. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле папярэдняй інфармацыі, плануецца ўвесці новыя зоны, дзе рух на такіх сродках будзе забаронены. У іх уключаць тэрыторыі бальніц, асабліва з вялікімі ўнутранымі дварамі, а таксама некаторыя цэнтральныя вуліцы (напрыклад, Камсамольскую, Ленінградскую, Кірава), дзе вузкія тратуары і шмат пешаходаў.

Акрамя таго, хочуць абмежаваць паркоўку шэрынгавых самакатаў і веласіпедаў. У прыватнасці:

  • забараніць іх стаянку на асобных участках праспекта Незалежнасці і праспекта Пераможцаў;
  • не дазваляць пакідаць іх бліжэй чым за 50 метраў ад уваходаў у метро.

Разам з тым, каб не зніжаць даступнасць, пакідаць транспарт можна будзе на сумежных вуліцах побач з гэтымі праспектамі.

Яшчэ адно планаванае новаўвядзенне — адказнасць сэрвісаў пракату. Кампаніі абавязваюць рэагаваць на парушэнні карыстальнікаў: выносіць папярэджанні або нават блакаваць акаўнты. Гаворка ідзе пра сур’ёзныя парушэнні, напрыклад, язду ўдваіх, праезд на чырвонае святло, рух па праезнай частцы або стварэнне аварыйнай сітуацыі.

Гэтыя меры, як сцвярджаецца, распрацоўваюцца разам з аператарамі шэрынгу, каб зрабіць карыстанне транспартам больш бяспечным і зручным для гараджан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць