Грамадства88

«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію

Аляксандру 25 гадоў, ён родам з беларускага абласнога цэнтра. У маі 2025 года ён вырашыў правесці выходныя ў Празе, але польскія памежнікі знялі яго з аўтобуса, дэпартавалі і забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону на паўгода. Прычына — нямэтавае выкарыстанне рабочай візы. Сваёй гісторыяй ён падзяліўся з выданнем Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Strazgraniczna.pl

Першы раз праблем не было

Працоўную візу Аляксандр зрабіў праз пасярэднікаў — па запрашэнні фірмы, з якой ён ніколі не супрацоўнічаў.

«Гэта ўжо была другая мая віза, зробленая праз «памагататаў». Першы раз я таксама не працаваў. Проста жыў у Польшчы, часам ездзіў у Еўропу. Мне ні разу на вочы не траплялася інфармацыя, што я не магу кудысьці паехаць».

Гэтым разам мужчына вырашыў наведаць Прагу. Выехаў з Варшавы аўтобусам Рыга — Прага. Недалёка ад мяжы з Чэхіяй у аўтобус увайшлі польскія памежнікі і сталі правяраць дакументы.

У Аляксандра папрасілі працоўную дамову ці працоўнае запрашэнне — ні таго, ні другога ў яго з сабой не аказалася.

«Калі яны пайшлі з маім пашпартам, я паспеў знайсці запрашэнне ў тэлефоне, але ўжо было позна. Мяне папрасілі выйсці з аўтобуса. Сказалі: «Вы парушылі мэту знаходжання. Віза не прызначаная для турызму».

Спыталіся, ці ёсць грошы на зваротны шлях

Беларусу выдалі некалькі дакументаў, у тым ліку рашэнне аб прымусовым вяртанні. Па ім Аляксандр абавязаны быў пакінуць Польшчу на працягу 30 дзён. Акрамя таго, яму забаранілі ўязджаць у краіны Шэнгенскай зоны цягам 6 месяцаў.

Рашэнне аб абавязацельстве вярнуцца 

Мужчына кажа, што памежнікі паводзілі сябе ветліва, спакойна патлумачылі, што праз паўгода ён зможа вярнуцца. Але калі зноў будзе выкарыстоўваць візу нямэтавым чынам, наступны раз гэта можа скончыцца пяцігадовай забаронай на ўезд.

Акрамя таго, супрацоўнікі пагранслужбы ўдакладнілі, ці ёсць у мужчыны сродкі на зваротны шлях. Калі б грошай не аказалася, яго б дэпартавалі пад канвоем. Але Аляксандр змог вярнуцца ў Беларусь самастойна.

Цяпер ён не ведае, калі і як зможа зноў атрымаць візу:

«Я шкадую, што за ўвесь гэты час не ўладкаваўся на працу. Можна было пачаць працэс атрымання карты побыту — тады б мяне не адправілі назад. А так — проста жыў і думаў, што ўсё сыдзе з рук. Не сышло».

Чаму так адбылося

Нацыянальная працоўная віза (тыпу D) выдаецца толькі з мэтай выканання працы ў канкрэтнага працадаўцы, названага ў запрашэнні. Калі чалавек заязджае па такой візе, але не пачынае працу і не робіць ніякіх крокаў (напрыклад, не падае дакументы на ДНЖ), гэта расцэньваецца як парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Наступствы — ануляванне візы, дэпартацыя і забарона на ўезд у зону Шэнген.

Пры выездзе з Польшчы ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны польскія памежнікі могуць правяраць дакументы. Пры адсутнасці пацверджанай мэты знаходжання магчымая дэпартацыя, нават пры наяўнасці візы.

Што рабіць, каб пазбегнуць такіх сітуацый:

  • уладкоўвацца на працу адразу пасля ўезду па працоўнай візе;
  • заўсёды мець пры сабе копію запрашэння або працоўнай дамовы;
  • пачынаць працэс атрымання ДНЖ, калі плануеце застацца надоўга;
  • не выкарыстоўваць працоўную візу для турызму.

Каментары8

  • user
    16.07.2025
    Нарэшце, але мала, злоупотребления визами всегда были, есть и будут (по крайней мере, до тех пор пока беларусам будут нужны визы, чтобы попасть в ЕС). Такие случаи - это повод и предлог, а не причина.
  • А ты працуй
    16.07.2025
    Калі б ён прыехаў у Польшчу па рабочай візе і уладкаваўся на працу, то мог бы у вольны час вандраваць па Еўропе.
  • гыыыы
    16.07.2025
    user, то что русскомирному плевать на законы и он всегда будет искать пути как смошенничать, а потом, когда поймают за руку, скулить "по понятиям" - это причина, а не предлог.

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць