Грамадства11

У Грузіі затрымалі беларуса, які прыйшоў падаць заяву на прытулак

Грамадзяніна Беларусі затрымалі 14 ліпеня на выхадзе з Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі, паведаміў выданню «Позірк» праваабаронца Раман Кісляк, які жыве ў гэтай краіне.

Батумі. Фота ілюстрацыйнае

«Цэлы дзень стаялі на спякоце, каб падаць заяву (у Тбілісі цяпер да 37 градусаў вышэй за нуль. — «Позірк».). Цень — вузкая паласа ўздоўж плота, месца па паху нібыта грамадскі туалет. У 16.35 (15.35 паводле мінскага часу. — «Позірк».) усё ж такі чарга падышла, і ён зайшоў. Загадзя падрыхтаваную заяву прынялі. Праз некаторы час заяву вярнулі назад і сказалі, што сёння не паспеюць яго прыняць, хай прыходзіць заўтра. На выхадзе яго затрымалі», — сказаў Кісляк.

Паводле яго слоў, малады чалавек не абнуліў кароткачасовым выездам тэрмін знаходжання ў Грузіі — не больш за 365 дзён запар, у яго быў пратэрмінаваны пашпарт, які праз указ Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года нельга замяніць па-за межамі Беларусі.

«Але форму абыходжання з грамадзянінам расцэньваю як адмову ў прыняцці заявы на прытулак і адвольнае затрыманне», — падкрэсліў праваабаронца.

Вядома, што грузінскія ўлады адхіляюць усе заявы беларусаў аб наданні прытулку. Сам Кісляк 11 ліпеня атрымаў канчатковую адмову ў прытулку, прайшоўшы за некалькі гадоў усе мясцовыя інстанцыі. Цягам 30 дзён ён абавязаны пакінуць Грузію.

Кісляк мае намер абскардзіць рашэнне мясцовых уладаў у структурах ААН.

У Грузіі цяпер пражывае каля 12 тыс. беларусаў, якія эмігравалі з-за пагрозы рэпрэсій. Іх колькасць паступова памяншаецца.

Каментары1

  • user
    15.07.2025
    При самом лучшем исходе людям без документов дадут уехать в Польшу

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць