Свет99

Праз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры

«Палітычны крызіс у Грузіі ўдарыў і па беларусах. Многія з іх не бачаць перспектыў доўгатэрміновай легалізацыі, прадаюць набытыя тут кватэры і пераязджаюць у іншыя краіны», — так пракаментаваў «Позірку» брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі, зніжэнне колькасці суайчыннікаў у краіне, якое назіралася апошнія два гады, 2023-ы і 2024-ы.

Батумі. Фота: Getty Images

«2021-ы і 2022-ы былі гадамі найбольш масавага прыезду беларусаў у Грузію, — адзначыў Кісляк. — У 2021-м на фоне рэпрэсій у Беларусі, асабліва ў дачыненні да СМІ і грамадскіх арганізацый, было мала альтэрнатыў для выезду. Межы былі амаль на замку: неба закрыла Еўропа, наземную мяжу — Лукашэнка. У 2022 годзе пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, і гэта ўзмацніла плынь тых, хто выязджае».

Паводле яго слоў, на змяншэнне колькасці беларусаў, якія застаюцца ў Грузіі, уплывае перш за ўсё немагчымасць доўгатэрміновай легалізацыі: указ 278 ад 4 верасня 2023 года (немагчымасць абмяняць пратэрмінаваны пашпарт у замежных установах), адмовы беларусам у прытулку і ва ўездзе пры візаране (абнуленне тэрміну знаходжання, які не можа перавышаць аднаго года, шляхам кароткатэрміновага выезду за мяжу), вельмі слабыя перспектывы атрымання грамадзянства Грузіі. 

Цяпер грузінскі парламент, куды адмовілася ўвайсці апазіцыя, якая абвінаваціла кіруючую партыю «Грузінская мара» ў фальсіфікацыі выбараў у кастрычніку 2024 года, разглядае праект новага міграцыйнага заканадаўства.

Ён прадугледжвае палягчэнне працэдуры дэпартацыі, ускладненне працэдуры падачы дакументаў на міжнародную абарону, якую і без таго дагэтуль не атрымаў ні адзін грамадзянін Беларусі, які падаўся на яе. Улады не хаваюць, што папраўкі звязаныя з удзелам замежнікаў у акцыях пратэсту супраць яе палітыкі, перш за ўсё адыходу ад еўрапейскай інтэграцыі.

Праваабаронца паведаміў, што 18 красавіка прадстаўнікі дыяспары сустрэліся з супрацоўнікамі прававога дэпартамента ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Грузіі. «Мы распавялі пра ўсе складанасці, з якімі сутыкаюцца беларусы пры падачы на прытулак і абскарджанні адмоў у міжнароднай абароне. Дамовіліся, што будзем інфармаваць аб сітуацыі з правам на прытулак у дачыненні да беларусаў у Грузіі», — сказаў Кісляк.

Каментары9

  • Прошьян
    03.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Kub
    03.05.2025
    Лукашэнка - горш за Чарнобыль.
  • бабруйчанін
    03.05.2025
    5 год таму папереджал .Ні у якім выпадку ні абіраць Грузію Украіну Летуву...іньшыя балтыйскія пры

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць41

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава19

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць41

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць