Грамадства22

Грузія канчаткова адмовіла праваабаронцу Кісляку ў прытулку

Апеляцыйны суд у Тбілісі агучыў рашэнне адхіліць скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка, такім чынам падтрымаўшы пазіцыю Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі — адмовіць беларусу ў наданні палітычнага прытулку.

Апеляцыйны суд у Тбілісі 11 ліпеня вынес рашэнне адхіліць скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка, такім чынам падтрымаўшы пазіцыю Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі — адмовіць беларусу ў наданні палітычнага прытулку.

«Тбіліскі апеляцыйны суд скасаваў рашэнне гарадскога суда і пакінуў у сіле рашэнне Дэпартамента міграцыі пра адмову мне ў прытулку. Гэта поўная адмова», — паведаміў «Позірку» Кісляк.

Праваабаронца падкрэсліў, што рашэнне канчатковае і не можа быць абскарджанае ў грузінскіх інстытуцыях.

Судовае пасяджэнне па скарзе прайшло тыдзень таму. Падчас працэсу выступіў сам Кісляк, яго адвакат, прадстаўнік аддзела міграцыі МУС. Суддзя, паводле слоў праваабаронцы, задаваў шмат пытанняў.

«Я спасылаўся на рашэнне Камітэта супраць катаванняў, што ў Беларусі катаванні набылі сістэмны характар. Мы паказалі партрэты [мужа беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай відэаблогера Сяргея] Ціханоўскага да арышту ў 2020 годзе і пасля. Суддзя сказаў, што ён у курсе, нават глядзеў стрым Сяргея Ціханоўскага пасля вызвалення», — паведаміў суразмоўца.

Паводле слоў Кісляка, яго справу разглядаў, а пасля вынес рашэнне суддзя Атар Січынава, які працаваў у Канстытуцыйным судзе, балатаваўся на пасаду суддзі Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Праваабаронца адзначыў, што ўнутраныя механізмы абскарджвання вычарпаныя. Засталася толькі магчымасць касацыйнай скаргі ў Вярхоўны суд.

«Мне трэба атрымаць рэзультатыўнае і матывіровачнае рашэнні. Апошняе, мне сказалі, будзе не раней за верасень», — адзначыў Кісляк.

Пасля сённяшняга рашэння, дадаў суразмоўца, ён мае 30 дзён на тое, каб пакінуць Грузію. «Але як бы куды выязджаць, калі пашпарт закончыўся. У гэтай сітуацыі ў мяне адна дарога — у Беларусь. Тут шмат пытанняў», — кажа праваабаронца.

Кісляк мае намер абскардзіць рашэнне грузінскіх уладаў у структурах ААН.

Рашэнне пра частковае задавальненне скаргі на адмову ў прытулку Раману Кісляку Тбіліскі гарадскі суд прыняў 26 сакавіка. У траўні скаргу на гэтае рашэнне падаў спачатку Дэпартамент міграцыі, а пасля і сам праваабаронца.

У 2019—2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку.

Каментары2

  • Выставите Карпова у Польшчу
    11.07.2025
    Вместе с его менеджеркай
  • Андрусь
    11.07.2025
    А чаму ў стурктурах ААН ён хоча абскарджваць рашэнне? ААНаўскія структуры ў правах чалавека прымаюць рэкамендацыйныя рашэнні, не абавязковыя для выканння. Да Беларусі яны ўжо панапрымалі сотні такіх рашэнняў і ніводнае не выкананае. Грузія - чалец Рады Еўропы і мусіць падпарадкоўвацца рашэнням Еўрапейскага суда ў правах чалавека. Любы чалавек планеты, незалежна ад грамадзянства калі лічыць, што ягоныя правы парушае дзяржава Грузія, можа падаць пазоў супраць гэтай дзяржавы ў ЕСПЧ. І рашэння ЕСПЧ з'яўляюцца абавязковымі для дзяржаваў- чальцоў Рады Еўропы, ратыфікаваўшых Еўрапейскую канвенцыю пра абарону правоў чалавека і асноўных свабодаў, у ліку якіх і Грузія. Хто, як не Кісляк мусіць гэта ведаць?!

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць