Вайна99

Украінскія мужчыны сталі актыўней збягаць у Беларусь

Найбольш ахвотных перасекчы мяжу з Беларуссю памежнікі затрымалі ў Роўненскай вобласці.

Командуванне Об'єднаних Сил ЗС України

У 2025 годзе на ўкраінска-беларускай мяжы было затрымана 911 мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Гэта ўдвая больш, чым за мінулыя 3 гады поўнамаштабнага ўварвання Расіі: у 2024 годзе іх было 336, у 2023-м — 26, а ў 2022-м — 61.

Пра гэта паведамляе «Следства.Інфо» з спасылкай на даныя Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Заўважаецца, што найбольш ахвочых перасекчы мяжу з Беларуссю памежнікі затрымалі ў Роўненскай вобласці. За час адкрытай вайны іх было 531. Яшчэ 484 мужчын было затрымана на Жытоміршчыне, 281 — на Валыні і 38 — на Кіеўшчыне. Пры гэтым Валынь стала адзіным рэгіёнам, з якога спрабавалі трапіць у Беларусь у першы год поўнамаштабнай вайны.

З 1 студзеня па 1 жніўня 2025 года перасекчы мяжу з Беларуссю па-за пунктамі пропуску спрабавалі як мінімум 911 мужчын — пра такую колькасць затрыманых кажуць памежнікі. Гэта ў 2 разы больш, чым за 2022, 2023 і 2024 гады разам узятыя.

«У прыватнасці, у 2022-м у Дзяржпамежслужбе паведамляюць пра 61 затрыманага (усе — на Валыні). У 2023 годзе парушальнікаў украінска-беларускай мяжы было 26 (24 на Валыні і двое на Роўненшчыне). Уже ў 2024-м іх колькасць значна павялічылася — затрымалі 336 мужчын (164 на Роўненшчыне, 112 на Жытоміршчыне, 58 на Валыні і 2 на Кіеўшчыне)», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары9

  • Забор
    26.08.2025
    А куды ў выпадку расейскай атакі на Літву пабягуць літоўскія мужчыны?
  • Кралала
    26.08.2025
    Забор , лепей бы падумаў куды пабягуць беларускія мужыкі? На літоўцаў, ці на рускіх? Бо калі на літоўцаў - усе загінуць, а калі на рускіх - можа нарэшце атрымаецца здабыць незалежнасць
  • Літвін
    26.08.2025
    Жыхары ускраіны бягуць у метраполію

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

Па краіне прайшоў Усебеларускі хрэсны ход11

Расійскія сілавікі адрэзалі геніталіі азербайджанцам, закатаваным да смерці падчас рэйду ў Екацярынбургу12

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы13

Дудкін: Мая дапамога беларускаму контрвыведу заўсёды была накіравана на карысць Беларусі13

У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам «Месяцам»

Як Крэмль выдае старыя відэа з Пуціным за новыя сустрэчы, у тым ліку і перад сустрэчай з Уіткафам2

«З'ездзілі за дзень 8 разоў». Што робіцца на польскай мяжы, дзе прадавалі выезд без чаргі1

Нідэрландцы ціха пераходзяць на чатырохдзёнку. Што паказвае іх досвед?4

«Аддалі ўвесь заробак» vs «усё аплаціла дзяржава». Зборы ў школу ў Беларусі і ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць