Грамадства1414

Дудкін: Мая дапамога беларускаму контрвыведу заўсёды была накіравана на карысць Беларусі

Рэдакцыя атрымала зварот грамадскага актывіста з Польшчы Яўгена Дудкіна, якім ён адрэгаваў на перастаўленне ягонага допісу, «якія агенты самыя небяспечныя». Раней Дудкін прызнаваўся, што быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Пакідаем зварот даслоўна.

Яўген Дудкін. Фота: яго фэйсбука

Шаноўная рэдакцыя,

Звяртаюся да вас з нагоды матэрыялаў, апублікаваных у вашых артыкулах, якія тычацца маёй асобы і дзейнасці фонду Fundacja Białoruska Chrześcijańska Demokracja. Апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і наносіць сур'ёзную шкоду маёй рэпутацыі, а таксама рэпутацыі Фонду.

Згодна з вашымі публікацыямі, я быў прадстаўлены як «агент КДБ», што з'яўляецца хлуснёй. Я ніколі не быў агентам або штатным супрацоўнікам КДБ. Вашыя сцвярджэнні непраўдзівыя. Мая дапамога беларускаму контрвыведу заўсёды была накіравана на карысць Беларусі. Інфармацыя, якой я дзяліўся, тычылася выключна пытанняў кантактаў беларускіх грамадзян з замежнымі службамі і магчымых незаконных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Вы цалкам ігнаруеце той факт, што ў той жа час я актыўна і паспяхова займаўся прабеларускай грамадскай дзейнасцю, у тым ліку:

Арганізоўваў кампаніі па падтрымцы беларускай мовы і культуры, карыстаючыся падтрымкай дзяржаўных органаў. Пры гэтым я накіроўваў атрыманыя дзяржаўныя сродкі на развіццё апазіцыйнай дзейнасці і дапамогу патрабуючым.

Забяспечваў бяспеку моладзі БХД і яе лідараў, дзякуючы чаму ўсе яны паспяхова скончылі ВНУ і атрымалі працу.

Спрыяў колькаснаму павелічэнню складу МХД і паляпшэнню якасці яе працы. У выніку Магілёўская суполка стала самай вялікай і актыўнай у Беларусі пасля разгрому ў снежні 2010 года.

Спрыяў бяспецы каталіцкай супольнасці ў Магілёўскай вобласці і беларускіх палякаў. Дзякуючы гэтаму ксяндзы-палякі змаглі застацца служыць у Беларусі, нягледзячы на прэтэнзіі з боку ўладаў. Акрамя таго, я асабіста ахвярна дапамагаў Касцёлу.

Вырашаў праблемы забудовы каталіцкіх могілак у Бялынічах і іншыя мясцовыя сацыяльныя праблемы ў Магілёве і Бялынічах.

Увесь гэты час я, у тым ліку, працаваў па размеркаванні на дзвюх стаўках у школах Бялыніцкага раёна, быў класным кіраўніком у самым складаным класе, а таксама адслужыў у войску па ўласным жаданні.

Мая гісторыя скончылася яшчэ ў 2016 годзе, і працягваць называць мяне «агентам КДБ» праз шмат гадоў — гэта свядомае распаўсюджванне непраўдзівай інфармацыі. У вас няма дакладнай інфармацыі, што я рабіў спецыяльныя справаздачы па справе Паўла Латушкі ці магілёўскіх студэнтаў. Не было ніякіх справаздач, толькі адказы на пытанні беларускіх службаў, якія тычыліся іншых асоб у рамках адзінай тэмы — магчымай вярбоўкі замежнымі службамі.

На сённяшні дзень я не маю на руках ніводнага афіцыйнага дакумента з прэтэнзіямі з боку ўладаў Польшчы ці Літвы.

Вашы артыкулы змяшчаюць непраўдзівыя сцвярджэнні, якія наносяць шкоду маёй годнасці, гонару і дзелавой рэпутацыі. Я патрабую, каб рэдакцыя неадкладна апублікавала абвяржэнне і прынесла публічныя прабачэнні. У адваротным выпадку, я пакідаю за сабой права звярнуцца ў суд для абароны маіх правоў і законных інтарэсаў.

З павагай,

Яўген Дудкін

Каментары14

  • Ёсік
    26.08.2025
    А ўсё праз аднаго старога, які вырашыў, што да скону будзе "кіраваць" Беларусьсю. І Дудкін вораг, і Пратасевіч, і нехта, і Ціханоўскі і шмат хто шчэ, але кожны для кагосьці. Камусьці і я вораг. Час пакажа.
  • 123
    26.08.2025
    Яўген, справа ў тым, што як раз рэпутацыю вашу вы самі сабе "стварылі" сваёй былой "супрацай" ... І пра гэта стала вядома нядаўна, а не ў 2016, таму вы цяпер, з вашымі сур'ёзнымі зваротамі і допісамі публічнага актывіста, – сапраўдны мем. З такім мінулым цяжка прадстаўляць фонд публічна, вы сваіх мэтаў можаце не дасягнуць. Дабрачыннасць без даверу? Зрабіце слушныя высновы, Яўген. Калі ў вас працуе сапраўдны фонд, перадавайце кіраўніцтва і дапамагайце па-іншаму, тэхнічна, не публічна... Сур'ёзны фонд можа і мусіць працаваць і без вас у якасці кіраўніка. Не трэба змагацца за рэпутацыю, рабіце што-небудзь, што можаце. Калі вам баліць Беларусь, энергію накіроўвайце на працу, а не на абарону рэпутацыі. Забудзьцеся пра рэпутацыю, Яўген. Якая ўжо рэпутацыя? Вы адэкватны чалавек? Вашай гісторыяй будзе карыстацца рэжым, гэта дэскрыдытуе ваш фонд, дыяспару, людзей, з якімі вы працавалі. Ратуйце Беларусь, нават калі вам не давераюць, але навошта вам публічнае змаганне за рэпутацыю? Моцы і Божай падтрымкі.
  • Мы ўсё бачым
    26.08.2025
    Клас, ён чэсна распавёў пра сваю былую супрацу, а ... не распавядае, хоць і яўна супрацоўнічае.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць