«У 2020-м хтосьці прыставіў нож да горла кіроўцы, а хтосьці пукнуў». Лідар «Драздоў» вельмі дзіўна пакаяўся за 2020 год
Віталь Карпанаў вельмі хоча гастролі ў Мінску, але туды яго пакуль не пускаюць.

У чэрвені група «Дразды» абвясціла, што спыняе выступленні ў Беларусі. Лідар калектыву Карпанаў тады абвінаваціў у пераследзе «гіперактыўных блогераў» — тут адчувалася даносчыца Вольга Бондарава, якая вядзе супраць «Драздоў» сапраўдную свяшчэнную вайну. Яна лічыць, што Карпанаў у 2020 годзе падтрымаў пратэсты.
Але, як выглядае, «Дразды» вернуцца да гастроляў. Прычым ім дазволяць выступаць і ў абласных гарадах, хаця раней забаранялі.
Карпанаў у інтэрв'ю расійскаму выданню «Спутнік» нават вырашыў яшчэ раз публічна пакаяцца за «няправільную» пазіцыю ў 2020 годзе. Для гэтага музыка выбраў нейкую вельмі дзіўную алегорыю.
«Я згодны з крытыкамі, якія зараз скажуць: а вы самі вінаватыя! Я ўжо казаў, прасіў прабачэнне не раз, калі мяне няправільна разумелі ў тыя часы.
Я для сябе гэта бачу так, калі мы самі вінаватыя. Давай так. У 2020 годзе мы ехалі ўсе ў адным вялікім аўтобусе па зададзеным маршруце. І вось нехта адзін вырашыў прыставіць нож да горла кіроўцы маршруткі, аўтобуса і сказаў: а я хачу на мора! А ў гэты час ад страху нехта пукнуў. Сапсаваў паветра.
Дык вось не трэба змешваць віну тых, хто пукнуў ад страху, і тых, хто падставіў нож. Гэта розныя ступені адказнасці. І ў гэтым плане давайце разбяромся. Давайце тых, хто пукнуў проста, вернем у строй. Таму што ўся краіна пакутуе з-за таго, што нехта ад страху крыху паддаў у штаны», — выказаўся Карпанаў.
Нягледзячы на публічныя пакаянні і выступы з чырвона-зялёным сцягам, у Мінск «Драздоў» пакуль не пускаюць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
І падумайце яшчэ: калі ў творцы ў галаве фекальная тэматыка, якімі словамі думаюць чыноўнікі і карнікі.