Кіно

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

«У фільме няма асабліва глыбокіх дыялогаў, яго не надта разбярэш на цытаты. Ён падкупляе сваёй натуральнасцю».

Кадр з трэйлера Salth Path

Журналіст Дзмітрый Гурневіч падзяліўся ў фэйсбуку водгукам на брытанскі фільм «Саляны шлях» (Salth Path) з Джыліян Андэрсан у галоўнай ролі. «Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць», — адзначае ён.

«Сямейная пара сярэдняга ўзросту ў выніку судовага працэсу страціла дом. Паколькі жыць няма дзе, яны вырашаюць прайсці пешкі па самым доўгім маршруце Англіі — больш за 1000 км. Праблема яшчэ ў тым, што мужу перад гэтым ставяць смяротны дыягназ, ісці на нагах яму вельмі складана. Але яны ўсё роўна рушылі, — піша Гурневіч. —

У фільме няма асабліва глыбокіх дыялогаў, яго не надта разбярэш на цытаты. Ён падкупляе сваёй натуральнасцю. Пара з намётам на плячах трапляе на сваім шляху ў розныя непрыемнасці, то няма чаго есці, то навальніца, халадэча. Але яны дбаюць адно аб адным, клапоцяцца, намагаюцца палегчыць шлях адно аднаму і гэта паказана вельмі пяшчотна:

«— Надзень капялюш, сонца ж. — Не, тыя яго вазьмі. — Не, табе ён больш патрэбны, у цябе даўжэйшы нос». Там не ўсё ідэальна, паміж героямі хапае і ўзаемнага жалю, прэтэнзій, яны яго выказваюць, і праз гэта фільм робіцца яшчэ больш шчырым. Краявіды дадаюць яму шыкоўнасці і глыбіні. І прырода мае там таксама сваю ролю.

Камусьці фільм можа падацца нуднаватым, зацягнутым, але можна паглядзець на гэта як на медытатыўнасць. Галоўнае там — адносіны паміж героямі, нават калі яны не кажуць ані слова (а можа найперш). А самы галоўны дыялог, на маю думку, адбыўся паміж імі напрыканцы, калі яны дайшлі да кропкі. Важна, што ў гэтай сцэне няма ніякай саладжавасці, характэрнай Галівуду, ёсць еўрапейская натуральнасць.

— Я думаў, што дом і ўсё астатняе — гэта і ёсць мы, але я памыляўся. Дом быў прытулкам. Бачыць Бог, усім патрэбны прытулак. Але без яго стала свабадней. Калі я памру, то хачу каб мяне крэміравалі. Няхай дзеці прывязуць мой прах сюды, змяшаюць яго з тваім, і рассыплюць тут (на ўзбярэжжы). І мы будзем разам.

— Памятаеш, калі ты ўпершыню прызнаўся мне ў каханні? Да цябе мне ніхто не казаў такіх слоў. Не сваякі і не блізкія. Калі ты іх сказаў, ты стаў маім домам.

І тут мае быць самы прадказальны момант фільма — усе гледачы павінны пачаць плакаць. Насамрэч, ёсць аб чым. Паглядзіце».

Гэты фільм заснаваны на аднайменнай кнізе пісьменніцы Рэйнар Уін 2018 года. Ён падаецца як гісторыя па рэальных падзеях, аднак ёсць сумневы да таго, наколькі яна праўдзівая. У расследаванні The Observer пісалася, што пара засталася без дома не праз няўдалую інвестыцыю ў бізнэс, як расказваюць мемуары, а праз махлярства і даўгі, і насамрэч у іх быў яшчэ адзін недабудаваны дом. Пад пытанне ставілася і наяўнасць хваробы ў мужчыны. Пісьменніца адмаўляла абвінавачанне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала16

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Музыка Ілля Чарапко-Самахвалаў расказаў пра свае планы пасля сыходу з «Пятлі прыхільнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала16

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць