Грамадства1616

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Многія памятаюць гісторыю Уладзіслава і Віталя Кузнечыкаў, сына і бацькі, якія пераскочылі плот пасольства Швецыі ў Мінску і засталіся там на год і дзевяць месяцаў, каб не трапіць у рукі сілавікоў. Прычынай іх пераследу і завядзення крымінальнай справы стаў удзел у мірнай акцыі ў Віцебску 6 верасня 2020 года. Тады людзей пачалі жорстка затрымліваць, Віталя збілі, але сын пры дапамозе іншых змог адбіць бацьку ў міліцыянераў.

Пасля года і дзевяці месяцаў на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва амаль пад носам у ГУБАЗіКа і КДБ, з пастаянным назіраннем, сям’і ўдалося ўцячы з Беларусі ў Латвію. Пасольства яны са страхам пакідалі на дыпламатычнай машыне — нібыта ехалі на медыцынскае абследаванне. Пасля было жыццё ў лагеры для бежанцаў і працяглае чаканне легалізацыі.

«Наша Ніва» даведалася, як жыве сям’я сёння.

Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі. Фота: Андрэй Стронін, «Люстэрка»

Пасля атрымання статусу бежанцаў у Латвіі з дазволам на працу і перамяшчэнне па Еўрасаюзе Кузнечыкі перабраліся ў Польшчу.

«Мы абодва працуем на сябе: я — у сферы крыптавалют і гандлю, тата ж займаецца дастаўкай на асабістым аўто. Першы час я працаваў у таксі і, дзякуючы гэтаму, добра адчуў краіну і мясцовых людзей. Польшча — вельмі прыязная краіна з такімі ж людзьмі», — расказвае Уладзь.

Да яго таксама даехалі члены яго сям’і — жонка і дзеці, чаму ён вельмі рады, бо бегчы з краіны, вядома, прыйшлося без іх — працяглае расстанне вымотвала абодва бакі.

Пакуль Уладзь з бацькам жылі ў шведскай амбасадзе (у 2020-м на іх завялі справу паводле артыкула 364 КК — гвалт у дачыненні да сілавікоў), прапусцілі планавыя абследаванні па здароўі. Падчас выразання апендыцыту ва Уладзя выявілі злаякасную пухліну, якую ён павінен быў правяраць кожныя паўгода. Таксама хлопец пакутаваў на частковую атрафію зрокавага нерва. Праблемы са зрокам былі і ў бацькі: ён пачаў пагаршацца пасля таго, як яму залілі вочы пярцовым балончыкам падчас акцыі.

«Цяпер са здароўем, на шчасце, усё стабільна. Я праходжу кантрольныя абследаванні. Як і трэба — кожныя паўгода. Бацька таксама пад назіраннем, але ніякіх сур’ёзных скаргаў на гэты момант у нас няма».

Паралельна з працай Уладзь займаецца алічбоўкай сваіх дзённікаў, якія вёў у шведскай амбасадзе — усе яны лягуць у аснову яго будучай кнігі.

«Зараз я пішу чарнавік і стаўлю сабе дэдлайн скончыць з ім да Новага года. З таго, што магу пакуль расказаць: там будзе вельмі шмат цікавых дэталяў, якія мы ніколі не расказвалі раней журналістам. Калі я не змагу давесці тэкст да фінальнага выгляду сам, быў бы вельмі рады знайсці прафесіянала — рэдактара ці суаўтара, які б дапамог аформіць гэты расповед у паўнавартасную кнігу. Я адкрыты да прапановаў — гісторыя сапраўды вартая таго, каб яе прачыталі».

Уладзь расказвае, што часам яму тэлефануюць знаёмыя з Беларусі, пытаючы: «Ну як ты там, трымаешся?»

«А я жыву свабодна, працую, развіваюся. Так, першы час было цяжка. Я з ранку да ночы шчыраваў, працаваў у таксі, каб зарабіць патрэбную мне суму на ўласную справу. Усё атрымалася. Калі б прыйшлося, я б зноў пайшоў тым жа шляхам. Зараз я не баюся пачынанняў. Я зразумеў: нават калі нешта не атрымаецца — гэта не канец. Галоўнае — паспрабаваць.

Знаходзячыся ў амбасадзе, я асэнсаваў, хто ёсць хто ў маім коле. Менавіта гэты шлях даў мне большую ўпэўненасць у сабе. Амбасада стала для мяне школай унутранай моцы, і гэты досвед я б ні на што не прамяняў».

Уладзь Кузнечык, 2025 год. Фота з асабістага архіва героя

Беларусам унутры краіны Уладзь раіць не траціць пачуццё рэальнасці:

«Тое, што вы на свабодзе, не значыць, што так будзе заўсёды. У мяне нядаўна зноў арыштавалі знаёмых за ўдзел у пратэстах-2020. Мінула пяць гадоў, а рэпрэсіі працягваюцца. Калі вам нешта пагражае, не трэба думаць, што ўсё абыдзецца, і калі ёсць шанец з’ехаць, лепш з гэтым не зацягваць. Свабода і бяспека — не пустыя словы, вы зразумееце гэта толькі калі іх страціце. Ці наадварот — калі атрымаеце гэта зноў».

Тым, хто ў эміграцыі, Уладзь жадае трымацца.

«Калі ў вас ёсць мэта — усё рэальна, і мой досвед гэта паказвае. Галоўнае — не апускаць рукі. У Еўропе хапае магчымасцяў, важна іх пабачыць і ўзяць сваё. Калі вам цяпер складана, побач няма блізкіх, вы адчуваеце сябе самотна, не забывайце, што амаль у кожнай краіне ёсць такія ж беларусы, як вы. Ёсць дыяспары, людзі, якія вас зразумеюць. Аб’ядноўвайцеся, размаўляйце, шукайце сваіх — паверце, вы не адзін. Калі нехта чытае гэта і адчувае самоту — я сам заўсёды рады камунікацыі — пішыце».

Каментары16

  • Ганаруся суайчыннікамі
    17.07.2025
    Малайцы, Кузнечыкі. Каб хутчэй можна было вярнуцца ў свабодную краіну!
  • Шо
    17.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Тэкля
    17.07.2025
    Дзякуй за расповед! Няхай усё у вас будзе як найлепш!

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію19

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пасля ўдараў дронаў гараць Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самары і газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу3

Лявон Халатран адкрыў з камандай бістро-бар у Варшаве — чым будуць здзіўляць?

Беларусу ў рэшце трапіла незвычайная манета. Яна каштуе значна даражэй за намінал1

Чаму так шмат «срачыкаў» у апазіцыі і што з імі рабіць? Дзядок адрэагаваў на канфлікты ў дэмакратычным руху28

«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры16

Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі да калоніі за Гаюна і «здраду дзяржаве»

Журналісты падлічылі, колькі спатрэбілася б часу Расіі пры цяперашніх тэмпах на поўную акупацыю Украіны16

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы8

Пуцін у размове з Трампам запатрабаваў поўнай здачы Данецкай вобласці ў абмен на перамір’е12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію19

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць