Свет11

Кім Чэн Ын паабяцаў Пуціну далейшую падтрымку ў вайне з Украінай

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын пацвердзіў гатоўнасць аказваць поўную і безумоўную падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым, якая адбылася 12 ліпеня ў паўночнакарэйскім горадзе Вансан, паведамляе The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Фота: kremin.ru

Паводле слоў Кіма, дапамога будзе аказвацца на падставе дамовы аб стратэгічным партнёрстве, якую краіны падпісалі ў чэрвені 2024 года.

Таксама паўночнакарэйскі лідар перадаў «цёплае прывітанне» прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і выказаў упэўненасць у яго «перамозе» над Украінай, падкрэсліўшы поўную салідарнасць у «стратэгічных пытаннях». Кім адзначыў, што КНДР і Расія будуць разам адстойваць свае інтарэсы і развіваць супрацоўніцтва.

Лаўроў у адказ падзякаваў Кіму за «вайсковую дапамогу», у тым ліку за накіраванне салдат. Ён назваў адносіны паміж краінамі «непераможным баявым братэрствам».

Паводле звестак разведкі Паўднёвай Карэі, Пхеньян рыхтуецца адправіць у Расію яшчэ каля 25—30 тысяч вайскоўцаў ужо ў ліпені ці жніўні. Раней у 2024 годзе Паўночная Карэя ўжо накіроўвала прыкладна 11—13 тысяч салдат, з якіх каля 4 тысяч загінулі або былі параненыя, сцвярджаюць заходнія крыніцы.

Акрамя салдат, КНДР перадала Расіі больш за 12 мільёнаў снарадаў. Усё гэта адбываецца на фоне таго, што Пуцін, паводле паведамленняў, разлічвае на хуткі прарыў украінскай абароны. Аднак жа, нягледзячы на некаторы прагрэс на фронце, прасоўванне расійскіх войскаў па-ранейшаму складае не больш за 15 км² у дзень і суправаджаецца вялікімі стратамі.

Так, толькі з 1 мая да 9 ліпеня, паводле The Economist, Расія магла страціць каля 31 тысячы забітых. Агулам, па ацэнках заходніх спецслужбаў, з пачатку вайны Расія страціла ад 900 тысяч да 1,3 мільёна вайскоўцаў, з іх да 350 тысяч — беззваротна. Нават з сённяшнімі тэмпамі наступу, каб цалкам захапіць Украіну, расійскай арміі можа спатрэбіцца яшчэ амаль 90 гадоў.

Каментары1

  • 1
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць